26 лiстапада 2024, aўторак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: Вы можаце мяне згнаіць, але на калені не паставіце

77
Юры Рубцоў: Вы можаце мяне згнаіць, але на калені не паставіце

Апошняе слова новага беларускага палітвязня ў судзе.

Аўдыёзапіс выступу Юрыя Рубцова даслалі ў рэдакцыю charter97.org. Прыводзім яго словы цалкам:

- Я прыгадваю эксперымент, які ставілі ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне 60-х гадоў - калі ва ўніверсітэт, у прысутнасці двухсот студэнтаў, урываюцца шэсць чалавек і выкрадаюць выкладчыка. Потым, пры апытанні гэтых двухсот чалавек, следчыя пачынаюць браць паказанні - усе студэнты паказваюць па-рознаму. Усё. Аднолькавых паказанняў няма.

Дзвесце чалавек бачылі, як на іх вачах выкралі выкладчыка - і аднолькавых паказанняў не было.

Я да чаго вяду?

У вас у справе - вы не прачыталі, хоць я прасіў - ёсць паказанні, якія браў следчы ва ўсіх сведак. Я звярнуў увагу: пяць паказанняў - пяць чалавек - і слова ў слова, да коскі.

Гэта сведчыць аб фальсіфікацыі крымінальнай справы.

Таксама ў СССР рабіўся эксперымент, калі шаснаццаць чалавек падбухторылі на белае сказаць - «чырвонае», на шар сказаць - «паралелепіпед»... І сямнаццаты чалавек, які пра гэта не ведаў, сядзеў (з імі). Вось шаснаццаць чалавек кажуць: «Гэта - чырвонае!», і сямнаццаты згаджаўся.

І толькі адзін з тысячы - які быў сямнаццатым - ён не стане гаварыць на белае - «чырвонае», ён скажа: «Я не бачыў».

Адзін з тысячы...

З фальсіфікацыямі пратаколаў судовых пасяджэнняў я знаёмы даўно - я судзіўся з гомельскім прадпрыемствам «Гомельводаканал». Я быў шакаваны адказам Вярхоўнага суда на сваю заяву, іскавую. Калі мяне, не сябра прафсаюза, пазбаўлялі усіх даплат.

Калі я атрымаў адказ Вярхоўнага суда, я падумаў: «Ці я ідыёт, або ў Вярхоўным судзе ідыёты». Але я звярнуўся - суд не падняў пратаколы матэрыялаў судовай справы. Я са здзіўленнем убачыў, што маіх выступаў не было ні аднаго. Абсалютна.

Пасля гэтага, адстойваючы свае правы, я свае матэрыялы справы стаў пісаць ад рукі.

Тады яшчэ так не было распаўсюджана капіяванне.

І толькі пасля гэтага, я - першы з Гомельскай вобласці - дамогся таго, што «не сябры» прафсаюза мелі такія ж правы, як і сябры прафсаюза. Гэта - было.

Таму цудоўна ведаю, як складаецца судовы пратакол.

Я выдатна ведаю, як суддзі на тую публіку, якая знаходзіцца з боку суда, аказаць псіхалагічнае ўздзеянне.

Суддзі, якія выносілі незаконныя прысуды - падонкі! І я гэтай праўды прытрымліваюся і цяпер.

Але суддзі дастаткова было толькі сказаць: «Вы чулі, як ён сказаў «падонак»? Ваша прозвішча, давайце мы вас сведкам запішам. Гэта была неафіцыйная каманда сакратару пісаць так, як ён [суддзя] сказаў.

Я не выпадкова папрасіў сёння зачытаць пратакол судовага пасяджэння аб допыце сакратара-сведкі таго суда. Я выдатна ведаў, што ў гэтым пратаколе не будзе слоў: «Вы гэтага не памятаеце». Гэта ў вас тут, па змаўчанні, - як кампутар, праграма працуе, так і тут - вашы гэтыя словы там [у пратаколе] - не запісаныя. Вы потым асобна пастанаўляеце, што ўнесці - што «вынесці».

Менавіта таму пратаколы судовых пасяджэнняў у нашай краіне вядуцца па-старому, «па-сакратарскі», а не пад аўдыёзапіс.

Гэта значыць, па сутнасці, у чым тут пытанне? Казалі гэтую фразу ці не? - Дастаткова было скласці аўдыёзапіс і пераканацца. Усё! Ніякіх (не патрабуецца) сведак, ніякіх пытанняў няма! Але прабачце - як можна прыцягваць у сведкі людзей, якія працуюць паводле кантракту? Калі начальнік ім сказаў: «Сказаць і зрабіць гэта!». Яны і будуць рабіць так, інакш страцяць працу. Сапраўды гэтак жа, як і вам, - калі вам сказалі мяне асудзіць - вы асудзіце мяне, таму што інакш вам не дадуць працаваць. Вы ж - на кантракце. Гэта - наша сістэма! Прычым сведкі - і ён, і ён, і яна, і ўсе тут сядзяць - усе на кантракце! Дастаткова не выканаць каманду - начальнік (неразборліва) лаяцца не будзе - проста табе не працягнуць працоўны дагавор, і ты застанешся без працы.

Вось супраць гэтай сістэмы я змагаюся.

Але менавіта гэтай сістэме выгадныя гэтыя вось усе пратаколы - па-старому друкаваць, пісаць, для таго, каб гэта потым можна было змяніць так, як трэба менавіта ўладзе.

Менавіта таму ў нас асуджаюць па дваццаць, па трыццаць, па сорак чалавек за «мацюкі» у грамадскім месцах, дзе іх і не было. Як Іллю Дабратвора проста ў будынку суда ўзялі за «мат ў грамадскім месцы», ніхто гэтых мацюкоў не чуў, куды ён дзеўся - невядома. І «ўзялі» з ім двух журналістаў, якіх не пусцілі ў сведкі да Іллі Дабратворы, а толькі міліцыя «сведкамі» стала.

Дык гэта за «мат» мяне судзяць, альбо за палітычнае дзеянне? Мяне за абразу суддзі судзяць, або за палітычнае дзеянне?

Я ні разу не ўстаў, калі ўвайшоў суддзя. Я не буду ўставаць перад суддзёй, які не з'яўляецца незалежным. Я не буду ўставаць перад злачынцам у любой мантыі - ці то ў судзейскай, ці то ў пракурорскай.

Таму што наша сістэма - судовая сістэма - злачынная! Уся судовая сістэма злачынная.

Так, я разумею, што толькі суд можа назваць чалавека злачынцам. Але прабачце, - ёсць такая сітуацыя, калі жанчыну згвалціў які-небудзь начальнік, яна не можа гэтага даказаць, таму што начальнік выставіць сведкамі сваіх падначаленых, прыстрашыць ім звальненнем, і яны пакажуць: «Гэтага не было». Але жанчына ж ведае, што начальнік - злачынец. І яна мае права называць яго злачынцам.

Так і я. Я ведаю, што суддзя пасля гэтага - злачынец, і я маю права называць яго злачынцам.

Так, я выказаўся «падонкамі». Прабачце, гэта - цалкам літаратурнае слова. Больш за тое, у мяне няма вышэйшай адукацыі, тым больш філалагічнай, каб да такіх тонкасцяў даходзіць і ведаць, якое слова з'яўляецца абразай, а якое слова з'яўляецца праўдай.

У любым выпадку - падонак і злачынец - гэта адно і тое ж. Таму ў гэтым выпадку гэта не ёсць абраза.

Таму я не буду прасіць аб ласцы. На калені перад злачынцамі ніколі станавіцца не буду. Хто б яны ні былі, у якой бы пасадзе не знаходзіліся.

Калі я прыходзіў да пракурора вобласці, сакратарка мне неяк сказала: «Вы што, і да Лукашэнкі будзеце нагой дзверы адчыняць?» Я кажу: «Так! Калі я ведаю, што ён парушыў закон, я буду і да яго нагой дзверы адчыняць. Але схіляцца перад злачынцам я ніколі не буду.

Вы можаце мяне згнаіць, але на калені не паставіце.

Нагадаем, 6 кастрычніка гомельскага актывіста Юрыя Рубцовапрызналі вінаватым паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэкса ў «абразе суддзі». Ён быў прысуджаны да абмежавання волі на 2 гады і 6 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Тэрмін быў скарочаны на адзін год паводле амністыі. Справу разглядала суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцяховіч. У дачыненні да Юрыя Рубцова абраная мера стрымання - падпіска аб нявыездзе.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках