27 лiстапада 2024, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША настойваюць на вызваленні беларускіх палітвязняў

2
ЗША настойваюць на вызваленні беларускіх палітвязняў

Пра гэта заявіў амбасадар Злучаных Штатаў у АБСЕ Іэн Кэлі.

Амбасадар выказаў сур'ёзную заклапочанасць станам беларускіх палітвязняў і сітуацыяй з правамі чалавека, асноўнымі свабодамі і вяршэнствам закона ў нашай краіне.

У сваім выступе ў Пастаянным Савеце АБСЭ Іэн Кэлі звярнуў увагу на новыя абвінавачванні, вылучаныя супраць лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча, якому пагражае яшчэ год турмы, і супраць былога палітвязня Васіля Парфянкова, якому нядаўна быў вынесены прысуд па новых абвінавачваннях. Таксама амбасадар выказаў расчараванне практыкай забаронаў на выезд з Беларусі апанентаў улады.

«Мы вітаем навіну аб тым, што некалькі чалавек былі выключаны са спісаў тых, каму забаронена выязджаць за межы Беларусі, у тым ліку Віктар Карняенка, Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч, Анатоль Лябедзька і Андрэй Бандарэнка, з тлумачэннем, што яны былі ўключаны ў спіс з-за «тэхнічнай памылкі». Тым не менш, мы ведаем пра тое, што Андрэй Бандарэнка быў пастаўлены на ўлік КДБ і яму забаранілі выезд з Беларусі. Нагадаем, Беларусь узяла на сябе абавязацельствы паважаць правы сваіх грамадзян на свабоднае перамяшчэнне», - гаворыцца ў заяве Іэна Кэлі (пераклад charter97.org).

Амбасадар таксама звярнуўся да беларускай дэлегацыі з просьбай прадаставіць інфармацыю, якая датычыцца затрыманняў журналіста Антона Сурапіна, які нібыта апублікаваў фатаграфіі плюшавых мядзведзяў, скінутых з самалёта 4 ліпеня, і Сяргея Башарымава, які нібыта планаваў здаць кватэру прадстаўнікам шведскай фірмы, якая арганізавала гэтую акцыю.

Іэн Кэлі зноў запатрабаваў ад улад Беларусі вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных і спыніць парушаць правы чалавека ў краіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках