27 лiстапада 2024, Серада, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Як прэсу пазбаўляюць волі ў постсавецкіх краінах

The Guardian: Як прэсу пазбаўляюць волі ў постсавецкіх краінах

Арышт беларуса Антона Сурапіна стаў падставай звярнуць увагу на сітуацыю са свабодай СМІ ў былых камуністычных краінах.

Гэта гучыць абсурдна, але затрыманне рэдактара беларускага сайта за публікацыю фатаграфій плюшавых медзведзянятаў з'яўляецца толькі адным з прыкладаў пераследу журналістаў у краінах былога сацыялістычнага лагера, піша прафесар журналістыкі і былы рэдактар Daily Mirror у брытанскай газеце The Guardian (пераклад - charter97.org). Урады многіх з іх так і не змаглі забяспечыць свабоду слова.

Прыводзім вытрымкі з артыкула:

Арганізацыя СМІ Усходняй і Паўднёвай Еўропы, якая вядзе назіранне за сітуацыяй са свабодай слова ў многіх краінах, неаднаразова выказвала заклапочанасць ростам пераследаў журналістаў з боку ўлад у гэтым рэгіёне.

Нягледзячы на тое, што ўсе яны лічацца дэмакратычнымі краінамі, многія па-ранейшаму застаюцца аўтакратыямі без усялякай павагі да праў сваіх грамадзян, не кажучы ўжо пра павагу свабоды прэсы.

Палітычныя лідэры стрымліваюць развіццё СМІ шляхам арыштаў журналістаў, ігнаравання нападаў і адсутнасці належнага расследавання пагроз і рэпрэсій, накіраваных супраць іх. Таксама яны выкарыстоўваюць грубую прапаганду для нападак на незалежную прэсу. Арганізацыя пералічвае падобныя інцыдэнты ў балканскіх краінах, але асаблівую ўвагу надае дзяржавам былога Савецкага Саюза.

Так, у Беларусі карэспандэнту расейскай «Новой газеты» Ірыне Халіп па пошце даслалі адрэзаную курыную галаву ў поліэтыленавым пакеце. У святле папярэдніх збіванняў і затрыманняў гэта можна разглядаць як прамую пагрозу. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Беларусі, муж Ірыны Халіп Андрэй Саннікаў кінуў выклік дыктатару Аляксандру Лукашэнку. Пасля гэтага ён быў прысуджаны да пазбаўлення волі і кінуты ў турму.

Ва Украіне працягваецца расследаванне справы Мікалая Княжыцкага, кіраўніка незалежнага тэлеканала TVi. Яго абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» лічыць падобныя абвінавачванні адной з формаў пераследу.

У Казахстане журналіст Янболат Мамай быў арыштаваны за тое, што асвятляў працоўныя пратэсты. Ён быў вызвалены некалькі дзён таму.

У Азербайджане двое журналістаў тэлеканала Khayal TV Вугар Ганагаў і Заўр Гуліеў былі затрыманыя ў сакавіку па абвінавачванні ў «падбухторванні да масавых беспарадкаў» і «наўмысным знішчэнні маёмасці».

У Арменіі распачата справа супраць шэрагу газет па абвінавачванні ў паклёпе. Ім выстаўлены велізарныя пазовы. Рэальная мэта падобных спраў - банкруцтва выданняў.

У Таджыкістане інтэрнэт-правайдэры ў сакавіку атрымалі загад блакаваць доступ да сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» і да чатырох навінавых сайтаў.

Гэты спіс можна працягнуць.

Не лепш ідуць справы і ў Расеі, якая калісьці кіравала большасцю з вышэйпералічаных краін, а дзе-нідзе працягвае таемна гэта рабіць і цяпер.

Генеральны сакратар Арганізацыі СМІ Усходняй і Паўднёвай Еўропы Олівер Вуйовіч заклікаў палітыкаў спыніць ціск і пераслед журналістаў. «Палітыкі павінны зразумець, што свабода друку з'яўляецца асновай дэмакратыі», - кажа ён.

Вядома, ён мае рацыю. Дэмакратыя і свабода прэсы заўсёды ідуць рука аб руку. Адно без другога ўявіць нельга.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках