27 лiстапада 2024, Серада, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta.ru: Беларусь «звязалі» бензінам

53
Gazeta.ru: Беларусь «звязалі» бензінам

Масква і Менск узгаднілі новую схему паставак нафты ў Беларусь.

Скандал з «разбаўляльнікамі» прывёў да змены нарматыўнай базы Мытнага звяза і прымусіў Расею дастасаваць аб'ёмы паставак сыравіны да вяртання бензіну. Грашовая кампенсацыя для Расеі не прадугледжаная: запазычанасць можа быць абмяняная на дзелі ў Менскім заводзе колавых цягачоў ці абаронным канцэрне «Пеленг», паведамляюць крыніцы.

Расія дамовілася з Беларуссю пра новы фармат паставак нафты. Менск адмовіўся ад экспартнай схемы з «разбаўляльнікамі» і «распушчальнікамі», а Масква паставіць у Беларусь раней узгодненыя аб'ёмы нафты, дастасаваўшы іх да вяртання бензіну, піша gazeta.ru.

Канфлікт паміж краінамі паўстаў улетку. У жніўні замежнагандлёвая статыстыка Беларусі паказала, што краіна рээкспартуе нафтапрадукты, атрыманыя з расійскай нафты, пад выглядам распушчальнікаў, ухіляючыся ад выплаты мытаў у расійскі бюджэт.

Беларусь з 2011 года ў рамках Мытнага звязу атрымлівае расійскую нафту і нафтапрадукты без мыты. Менск абавязаны пералічваць у расійскі бюджэт экспартную мыту на нафтапрадукты, якія выраблены з расійскай нафты і пастаўляюцца за межы альянсу.

Але ў пералік нафтапрадуктаў, якія абкладаюцца мытай, не ўвайшлі разбаўляльнікі і распушчальнікі. Гэтай акалічнасцю скарысталася Беларусь. У 2011 годзе экспарт беларускіх разбаўляльнікаў і распушчальнікаў перавысіў $1,9 млрд супраць $160 млн у 2010 годзе. Крыніцы, блізкія да перамоў паміж Менскам і Масквой, ацанілі страты расійскага бюджэту прыкладна ў $2 млрд. Пазней сума прэтэнзій зменшылася да $1,5 млрд.

Расія абавязалася паставіць у Беларусь 21,5 млн тон нафты, а Беларусь — каля 5,8 млн тон нафтапрадуктаў на расійскі рынак. Фактычна з пачатку года з Беларусі было пастаўлена каля 100 тыс. тон нафтапрадуктаў.

На фоне канфлікту Расія зменшыла пастаўкі нафты ў Беларусь, праінфармаваўшы беларускі дзяржканцэрн «Беннафтахім» пра скарачэнне ў чацвёртым квартале на 1,3 млн тон — да 4 млн тон. У кастрычніку Расея паставіла ў Беларусь на 22% менш нафты, чым у верасні (1,347 млн тон і 1,724 млн тон адпаведна). Пасля гэтага ў Маскву на перамовы вылецела беларуская дэлегацыя.

Цяпер дамоўленасці дасягнутыя, сцвярджае крыніца «Газеты.Ru», блізкая да кансультацый.

А намеснік міністра энергетыкі Павел Фёдараў напярэдадні паведаміў «Інтэрфаксу», што ў чацвёртым квартале Расія паставіць у Беларусь прыкладна 4,8 млн тон нафты і зваротныя пастаўкі бензіну складуць 200 тыс. тон.

Дамоўленасці маюць на ўвазе карэкцыю нарматыўнай базы Мытнага звяза, над гэтым працуе калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Адказным за падрыхтоўку гэтых прапаноў прызначаны чалец калегіі ЕЭК, міністр мытнага супрацоўніцтва Уладзімір Гошын. Абмяркоўваюцца тры блокі прапаноў для ліквідацыі схемы з распушчальнікамі.

Найперш уносяцца змены ў таварную наменклатуру замежнай эканамічнай дзейнасці. Сумесі нафтапрадуктаў са спіртам, з якіх рыхтуюцца разбаўляльнікі і распушчальнікі, змазачныя матэрыялы, будуць класіфікавацца як нафтапрадукты (код ТН ЗЭД МЗ 2710), і на іх будзе ўведзенае мыта.

Пералік тавараў, забароненых да змяшчэння пад мытную працэдуру перапрацоўкі, дапоўніцца спіртамі, біядызелем і яго сумесямі, якія змяшчаюць меней за 70% масы нафты ці нафтапрадуктаў.

Таксама абмяркоўваецца змена артыкула 239 Мытнага кодэксу МЗ: з рэжыму перапрацоўкі будуць выключаныя тавары, якія абкладаюцца вывазнымі мытамі хаця б ў адной дзяржаве — чальцу ТЗ. Гэта значыць, што простагонны бензін больш нельга будзе ўключыць у рэжым перапрацоўкі і атрымаць з яго тавар, неабкладзены мытай.

У рамках дамоўленасцяў таксама прадугледжанае дастасаванне аб'ёму паставак нафты з боку расейскіх кампаній да вяртання нафтапрадуктаў, дадала дасведчаная крыніца.

«Пытанне пра кампенсаванне Расеі $1,5 млрд грашыма ва ўрадзе нават не ўзнімалася. Грошы даўно выдаткаваныя — на «парламенцкія выбары» ў верасні, на абяцанае падвышэнне сярэдняга заробку да $500, — кажа крыніца «Газеты.Ru» ва ўрадзе Беларусі. — Падчас апошняга візіту міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова у абмен на зняццё прэтэнзій Менск прапанаваў прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Але, відавочна, цяпер нашмат мацнейшыя лабісцкія пазіцыі Дзмітрыя Рагозіна, які хоча займець беларускія прадпрыемствы, прынцыпова важныя для расійскага ВПК. Гэта можа быць Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ), які вырабляе шасі для ўсёй расейскай ракетнай..

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках