27 лiстапада 2024, Серада, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Независимая газета»: Лукашэнка цісне на жаль

25
«Независимая газета»: Лукашэнка цісне на жаль

Масква і Менск працягваюць цяжкія перамовы аб пастаўках нафты.

Беларускія перамоўшчыкі прытрымліваюцца ранейшай пазіцыі - скарачэнне паставак «нанясе шкоду» працоўным «саюзнай дзяржавы».

Расея, у сваю чаргу, абвінавачвае Беларусь у тым, што яна невыкананнем дамоўленасцей справакавала рост коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку краіны, піша «Независимая газета».

Для перамоў аб пастаўках на беларускія НПЗ расейскай нафты ў чацвёртым квартале гэтага года і ў першым будучага ў Маскву прыбыў вядомы настойлівасцю першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка. З расейскага боку дыялог вядзе віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч. Падставай для перагляду раней дасягнутых дамоўленасцей стала невыкананне Беларуссю абавязацельстваў па пастаўках нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак РФ. Замест прадугледжаных балансам паліўна-энергетычных рэсурсаў «саюзнай дзяржавы» 6 млн. тон бліжэйшая саюзніца паставіла ў Расею толькі нешта каля 200 тыс. тон. «І рынак расейскі агаліўся, і кошты пачалі рухацца наперад», - сказаў пра наступствы дзеянняў беларускіх партнёраў амбасадар Расеі ў Менску Аляксандр Сурыкаў. Пры гэтым расейскі бок падкрэслівае, што свае абавязацельствы па пастаўках нафты ў Беларусь ён выконвае. «Адгрузкі за дзевяць месяцаў нават пераўзышлі зацверджаны баланс», - канстатаваў Сурыкаў. У сувязі з чым Расея і настойвае на скарачэнні ў чацвёртым квартале паставак нафты з раней абумоўленых 5,3 млн. тон да 4 млн. Беларускі бок з гэтым не згодны, і цяжкія перамовы працягваюцца.

«Скарачэнне паставак можа негатыўна адбіцца перш за ўсё на калектывах НПЗ, паколькі яны ў гэтым выпадку будуць працаваць не на поўную магутнасць», - тлумачыла журналістам прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка. Пры гэтым афіцыйныя каментары з нагоды таго, чаму Беларусь не выконвае свае абавязацельствы па пастаўках на рынак Расеі нафтапрадуктаў, практычна адсутнічаюць. «Увесь 2012 год бензін і дызельнае паліва беларускай вытворчасці, прычым высокіх марак еўрапейскіх стандартаў, рэгулярна выстаўляліся на продаж на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы», - апраўдвалася прэс-сакратар канцэрна.

Як патлумачыла «НГ» крыніца, блізкая да перамоўнага працэсу, Расея настойвае, каб да канца года Беларусь выканала свае абавязацельствы, а гэта практычна нерэальна. Паводле звестак Белстата, за восем месяцаў гэтага года Беларусь экспартавала 12,9 млн тон нафтапрадуктаў. Гэта значыць, што для паставак тых 6 млн. тон, якія Беларусь павінна Расеі, трэба як мінімум чатыры месяцы.

Справа зусім не ў тым, што Беларусь «забылася» пра саюзныя абавязацельствы. Эксперты, аналізуючы кан'юнктуру коштаў, сцвярджаюць, што беларускім НПЗ куды менш выгадна прадаваць нафтапрадукты ў Расею, чым, напрыклад, ва Украіну і Еўропу. Закрыццё ў 2012 годзе лісічанскага завода ва Украіне дазволіла імпарцёрам падняць кошты на нафтапрадукты, тлумачаць эксперты. У выніку кошты на паліва ў Украіне сталі нават вышэй, чым у Еўропе. Статыстыка беларускага экспарту кажа пра тое, што беларускія нафтаперапрацоўшчыкі за кан'юнктурай сочаць і імкнуцца атрымаць максімум выгады, нягледзячы ні на якія саюзныя абавязацельствы.

Дарэчы, некаторыя беларускія эксперты ўпэўненыя, што калі б не спроба Беларусі сысці ад неабходнасці адлічваць у расейскі бюджэт мытныя пошліны ад экспартуемых нафтапрадуктаў, то Расея таксама не заўважыла б, што саюзнікі недапаставілі ёй 6 млн. тон нафтапрадуктаў. «Калі беларускі бок урэгулюе тэму з растваральнікамі, то пытанне паставак беларускага паліва ў Расею, магчыма, так востра ставіцца не будзе. Бо Беларусь не выконвала ўмову, якая тычыцца паставак нафтапрадуктаў на расейскі рынак, увесь гэты год, і Расея ў першым паўгоддзі закрывала вочы на гэтую праблему», - разважае эксперт рынка Таццяна Маненок.

Нагадаем, што, паводле ацэнак расейскіх экспертаў, Беларусь, экспартуючы нафтапрадукты пад выглядам растваральнікаў, зэканоміла на мытных плацяжах расейскаму бюджэту каля 1 млрд. дал

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках