27 лiстапада 2024, Серада, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«The Wall Street Journal»: На безграшоўе Беларусь прадае «Беларуськалій»

79
«The Wall Street Journal»: На безграшоўе Беларусь прадае «Беларуськалій»

Умовы пагадненняў абмяркоўваюцца з Расеяй і Кітаем.

На безграшоўе Беларусь разважае прадаць адну з найважнейшых і самых каштоўных дзяржаўных кампаній - «Беларуськалій», які займаецца вытворчасцю вуглякіслага калію (поташа). Магчымыя ўгоды ўжо абмяркоўваюцца з кітайскімі і расейскімі інвестарамі, піша «The Wall Street Journal».

Па словах некаторых людзей, якія маюць дачыненне да гэтых перамоваў, пакуль што бакі не змаглі дамовіцца ні па кошце, ні па іншых умовах. «Беларуськалій» - трэці па велічыні вытворца поташа ў свеце, кампанію ацэньваюць у 20 мільярдаў даляраў, таму продаж нават нязначнай долі прыстойна падмацавала б намаганні Менска па стабілізацыі эканомікі краіны, якая пахіснулася.

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што ў набыцці доляй кампаніі зацікаўленыя і іншыя інвестары, але краіна разглядае продаж толькі па падыходзячым кошце.

Нядаўна расейскі мільярдэр Сулейман Кярымаў сустрэўся з вышэйшымі беларускімі чынамі для таго, каб абмеркаваць набыццё кантрольнага пакета акцый кампаніі, але па пытанні кошту боку да гэтага часу моцна разыходзяцца, кажуць набліжаныя да перамоваў крыніцы.

Кярымаў ўжо валодае ААТ «Уралкалій» - пасля зліцця са сваім галоўным расейскім канкурэнтам гэтая кампанія стане найбуйнейшым у свеце вытворцам поташа, а пры даданні «Беларуськалія» яна стане дамінаваць на міжнародным рынку калійных угнаенняў. У «Уралкалія» і «Беларуськалія» ужо ёсць сумеснае прадпрыемства. У панядзелак даваць каментары па бягучай сітуацыі абедзве кампаніі адмовіліся.

Беларусь таксама абмяркоўвала магчымы продаж 25%-ай долі інвестарам з Кітая, але дамоўленасці дасягнуць не атрымалася, як вядома з крыніц, набліжаных да перамоваў. Якая з арганізацый, якія падтрымліваюцца ўрадам Кітая, удзельнічала ў перамовах, застаецца не вядомым.

Беларуская эканоміка, якая да гэтага часу кіравалася на савецкі капыл, зараз сутыкнулася з самым жорсткім крызісам за апошняе дзесяцігоддзе. Расея ўрэзала субсідаванне Беларусі ў галіне паставак энергіі, з прычыны чаго (а таксама і сур'ёзных перадвыбарных выдаткаў дзяржавы) дэфіцыт бюджэту літаральна «стрэліў да столі». У гэтым годзе курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ўпаў на 35%, і ў краіне працягвае назірацца дэфіцыт замежнай валюты. За апошнія выходныя Менск заключыў ўгоду «крайняй неабходнасці» па атрыманні пазыкі ў расейскага рэгіянальнага фонду. Але эканамісты і афіцыйныя асобы краіны адзіныя ў меркаванні, што ў гэтым годзе Беларусі яшчэ спатрэбіцца дадатковае фінансаванне. Гэта аўтарытарная дзяржава падало заяўкі ў Міжнародны валютны фонд на крэдыты ў памеры да 8 мільярдаў даляраў.

Менск ужо пагадзіўся прадаць дзяржаўнай уласнасці на 7,5 мільярдаў даляраў на працягу наступных трох гадоў у межах дамовы па прадастаўленні пазыкі, заключанай з фондам, дзеючым пад расейскім кіраўніцтвам.

Асобна ад гэтага, у панядзелак расейскія афіцыйныя асобы заявілі, што набліжаюцца да завяршэння перамоваў па выкупе 50% «Белтрансгаза», беларускай газавай манаполіі, якая пакуль яшчэ не належыць Маскве. Фінансавыя падрабязнасці ўгоды пакуль не вядомыя.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках