24 снежня 2024, aўторак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі становіцца ўсё менш прасторы для манеўру

16

Калі раней дыктатар пазіцыянаваў сябе ў якасці галоўнага выразніка імкнення двух братэрскіх народаў да ўз'яднання, дык зараз усё наадварот.

Нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка афіцыйна пакуль яшчэ не пацвердзіў свой намер у пяты раз запар балатавацца на вышэйшую дзяржаўную пасаду Беларусі, яго апошнія публічныя выступы не пакідаюць ніякіх сумневаў – ён поўны рашучасці і надалей заставацца ў ганарлівай адзіноце на вяршыні палітычнага Алімпу, піша партал KM.ru.

Як і трэба было чакаць, адной з галоўных тэмаў перадвыбарчай кампаніі Лукашэнка стане Расія, якая ім «пяшчотна ганьбіцца». Дакладней кажучы, яе кіраўніцтва, у выражэнні сваіх пачуццяў да якога беларускі кіраўнік у апошнія месяцы не асабіва саромеўся ў выразах. Толькі калі раней ён дамагаўся патрэбнага электаральнага выніку, пазіцыянуючы сябе ў якасці ледзь не галоўнага выразніка імкнення двух братэрскіх народаў да ўз'яднання, дык зараз, здзейсніўшы віртуозны ідэалагічны кульбіт, відавочна збіраецца згуляць на супрацьлеглых эмоцыях. А менавіта - распавядаючы беларускім выбаршчыкам страшылкі пра магчымую страту Беларуссю суверэнітэту з прычыны «імперскіх амбіцыяў Масквы», якія растуць.

Выступаючы перад дэлегатамі VI з'езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Лукашэнка нават не стаў спрабаваць зарабіць электаральныя балы на эканамічнай праблематыцы (відаць, ва ўмовах крызісу тут асабліва няма чым пахваліцца) і, хутка саскочыўшы з тэмы перадавога беларускага досведу ў сферы працоўных адносінаў, пераключыўся на высвятленне адносінаў міждзяржаўных. Газета адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» апублікавала стэнаграму першага перадвыбарчага праграмнага выступу беларускага кіраўніка.

Сваім меркаваннем з нагоды чарговай порцыі славесных выліванняў беларускага дыктатара падзяліўся эксперт Цэнтра палітычнай кан'юнктуры Павал Салін:

«Што да словавыліванняў структуры, дык у ёй шмат лагічных супярэчнасцяў, што ў прынцыпе заўсёды было характэрна для Лукашэнкі. З аднаго боку, ён кажа, што расейцы і беларусы выйшлі з аднаго кораня, а з іншага — у нас усе ж розныя шляхі. За выключэннем таго, што мы хацелі б атрымліваць расейскі газ па нізкіх коштах. Гэтая раздвоенасць мыслення беларускіх уладаў назіраецца ўжо даўно. Проста дзесьці да 2007 года Масква проста заплюшчвала на гэта вочы. А як толькі перастала гэта рабіць, адразу ж пачаліся канфлікты з Лукашэнкам. Зразумела, што апошні цяпер палохае беларускія эліты «злой, вялікай Расеяй», выстаўляючы сябе ў якасці асноўнага гаранта яе статусу. Па той логіцы, што калі сюды прыйдуць расейцы, а Беларусь далучаць да Расеі, дык расейскі бізнэс усё адбярэ, а вас выкіне на сметнік. Гэта тыповая для Лукашэнкі рыторыка, якую ён выкарыстоўвае апошнім часам. А так нічога прынцыпова новага ён не сказаў. Па-ранейшаму мы чуем у асноўным папулісцкія заявы ў крыху эклектычным выглядзе. Я б ахарактарызаваў гэты выступ як прымірэнчы, які непрадказальным чынам перарастае ў істэрыку з пагрозамі. Праблема Лукашэнкі ў тым, што ў яго з часам становіцца ўсё менш прасторы для манеўру»,- кажа эксперт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках