2 лiстапада 2024, Субота, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда знешняга гандлю за паўгады - амаль 2,4 мільярда даляраў

1

У студзені—траўні гэты паказчык складаў 1 мільярд 813,9 мільёнаў даляраў.

Па выніках студзеня—чэрвеня 2010 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацёжнага балансу склалася адмоўнае і склала 2 млрд. 390,8 млн. даляраў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені—траўні гэты паказчык складаў 1 млрд. 813,9 млн. даляраў, за першае паўгоддзе 2009 года — 3 млрд. 301,9 млн. даляраў, паведамляе БелаПАН.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені—чэрвені склаў 29 млрд. 153,6 млн. даляраў, што на 19,6% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года. У тым ліку экспарт — 13 млрд. 381,4 млн. (на 25,5% больш), імпарт — 15 млрд. 772,2 млн. (на 15,1% больш).

Па метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае дадзеныя Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені—чэрвені адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфармавалася ў памеры 3 млрд. 510 млн. даляраў (у студзені—чэрвені 2009 года — мінус 3 млрд. 889,2 млн.).

У першым паўгоддзі гэтага года ў Беларусь было ўвезена прамежкавых тавараў (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя) на 10 млрд. 885,9 млн. даляраў (на 15% больш, чым за такі ж перыяд мінулага).

Экспарт прамежкавых тавараў склаўся ў аб'ёме 7 млрд. 161,6 млн. даляраў, павялічыўшыся на 13,5%. 38,4% коштавага аб'ёму экспарту і 45,4% імпарту прамежкавых тавараў склалі энергетычныя тавары. На знешні рынак іх пастаўлена на 2 млрд. 753,6 млн. даляраў, што на 18,3% менш, чым у студзені—чэрвені 2009 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 4 млрд. 928,6 млн. даляраў, што на 3,3% менш. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб'ёме 2 млрд. 175 млн. даляраў (у першым паўгоддзі 2009 года — 1 млрд. 725,4 млн.).

Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені—чэрвені 2010 года дасягнула 21,6 млн. даляраў (у студзені—чэрвені 2009 года — мінус 301,6 млн. даляраў).

Знешні гандаль харчовымі таварамі ў першым паўгоддзі характарызаваўся дадатным сальда — яго велічыня склала 703,6 млн. даляраў. У параўнанні са студзенем—чэрвенем 2009 года гэты паказчык павялічыўся на 467,9 млн. даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках