24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заявілі ў АБСЭ аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

28
ЗША заявілі ў АБСЭ аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Амбасадар ЗША адзначыў працяг ціску на апазыцыю, незалежныя газеты і інтэрнет-рэсурс charter97.org.

Кіраўнік місіі ЗША пры АБСЭ Іен Келі выступіў з заявай аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі перад Пастаянным саветам АБСЕ ў Вене.

У заяве гаворыцца, што «ЗША адзначаюць з сур'ёзнай занепакоенасцю, што працягваецца ціск і запалохванне, накіраваныя на незалежныя СМІ і палітычную апазыцыю ў Беларусі. Пасля некаторага паляпшэння ў канцы 2008 года мы з шкадаваннем адзначаем, што ў наступны перыяд мелі месца бесперапынныя парушэнні нормаў АБСЕ», перадае «Радыё Свабода».

Сярод падзей, якія выклікаюць найбольшую заклапочанасць, названыя:

* Напад 8 ліпеня на актывіста «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча пасля наведвання ім амбасады ЗША; пры гэтым яму брызнулі у твар невядомай вадкасцю, збілі і павалілі на зямлю. У яго скралі ноўтбук, мабільны тэлефон, ключы, пашпарт - з-за крадзяжу пашпарту Фінькевіч ня змог прыехаць у ЗША па арганізаванай Дзярждэпартаментам ЗША праграме абмену;

* 9 ліпеня сябра апазіцыйнай партыі Сяргей Каваленка быў адпраўлены за краты разам са сваім братам, каб прадухіліць іх з'яўленне на фестывалі, які павінен быў адкрыць Лукашэнка;

* Наклады двух незалежных выданняў «Вольны горад» і «Наша Ніва» былі заблакаваныя, верагодна, з-за публікацый артыкулу аб расейскім дакументальным фільме аб датычнасці Аляксандра Лукашэнкі да знікнення палітычных апанентаў;

* Міліцыя перашкодзіла 9 ліпеня сустрэчы двух лідэраў Саюза палякаў Анжалікі Орехвы і Андрэя Пачобута з камісарам ЕЗ па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штефанам Фюле;

* Журналіст вэб-сайта charter97.org Наталля Радзіна была дапытаная не менш чатырох раз з сакавіка, у яе ў доме і ў офісе правялі ператрусы;

* Менская міліцыя правяла ператрус аўтамабіля актывіста Міхаіла Башура і канфіскаваныя подпісы за назву вуліцы ў Менску і Гародні імем Васіля Быкава;

* Да гэтага часу не скасаваны артыкул 193 КК, які прадугледжвае турэмнае зняволенне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

«Гэтыя выпадкі з'яўляюцца толькі невялікі часткай шматлікіх фактаў, якія сведчаць аб павелічэнні ціску і запалохвання незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі ў Беларусі. Мы працягваем заклікаць урад Беларусі перагледзець свае законы аб СМІ, свабодзе сходаў і асацыяцый, а таксама аб палітычных партыях, і іх рэалізацыі, у мэтах прывядзення ў адпаведнасць з нашымі абавязкамі АБСЕ ... у адпаведнасці з нашымі абавязальніцтвамі перад АБСЕ мы гатовыя супрацоўнічаць з Беларуссю ў гэтым справе», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках