27 лiстапада 2024, Серада, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Коваль: «Гэта страшна, што з Лукашэнкам сустракаюцца прэзідэнты дэмакратычных краінаў»

24
Павал Коваль: «Гэта страшна, што з Лукашэнкам сустракаюцца прэзідэнты дэмакратычных краінаў»

Дэпутат Еўрапарламента, былы намеснік кіраўніка МЗС Польшчы раскрытыкаваў палітыку ЕЗ у дачыненні да Беларусі.

27 Мая Павал Коваль сустрэўся ў Варшаве з журналістамі з краінаў «Усходняга партнёрства» - Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі і Азербайджана. Ацэньваючы па просьбе сайта charter97.org цяперашнюю палітыку Еўрапейскага Звяза ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, дэпутат Еўрапарламента заявіў:

«Вельмі часта Еўропа (і Польшча таксама) прымае жаданае за рэчаіснае, уражанне за факты. Але ніякіх рэальных зменаў у Беларусі не адбываецца. І зразумець Лукашэнку нескладана. Ён зусім не арыгінальны. Калі даследаваць гісторыі іншых дыктатараў, дык высветліцца, што ўсе яны падобныя адзін на аднога. Але ў Еўропе ніхто не глядзіць на кантэкст, нават на арыгінальны кантэкст, не разумее сутнасьці дыктатуры. Дыктатар хоча мець у руках уладу і забяспечваць уласную бяспеку. Гэта адзінае, што клапоціць дыктатара. Калі ён ўбачыць у цемры два агеньчыкі, дык адразу вырашыць, што гэта вочы ваўка. Хаця гэта можа быць зусім не так, але дыктатарам ўсюды мрояцца ворагі. І ўсе размовы ў Брусэлі ці Страсбургу пра тое, што Лукашэнка можа дэмакратызаваць сваю сістэму, проста смешныя. Мне падаецца, што адзіны чалавек, які добра разумее, што адбываецца ў галаве ў Лукашэнкі - гэта Пуцін. І ён гуляе на гэтым.

А Еўразвяз не разумее. Палітыка ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму памылковая. Эўразвяз павінен рэагаваць толькі на станоўчыя змены ў Беларусі, пры гэтым не трэба іх перабольшваць. Чаму Еўропа вырашыла, што Беларусь збіраецца праводзіць рэформы? Ён ім так сказаў? Ён зрабіў нейкія крокі? Ён не зрабіў нічога сур'ёзнага. Напрыклад, калі параўноўваць Лукашэнку з Ярузэльскім, дык Ярузельскі, да якога ў нас вельмі крытычнае стаўленне, у канцы 80-х гадоў быў нашмат больш дэмакратычным.

Еўропа павінна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі, і, калі размаўляць з беларускімі ўладамі, дык толькі без іх палітычнай падтрымкі. Была такая «пакрокавая» стратэгія ў дачыненні да Польшчы, якую сфармуляваў намеснік дзяржсакратара ЗША Джон Уайтхэд. Крок насустрач у адказ на канкрэтную рэформу. Але падтрымка павінна быць толькі для грамадзянаў, ніякіх сустрэчаў на вышэйшым узроўні. Гэта вельмі страшна, калі з Лукашэнкам сустракаюцца прэзідэнты дэмакратычных краінаў. Гэта відавочны і сур'ёзны для мяне сігнал, што стан дэмакратыі ў Еўропе не вельмі добры. Калі прэзідэнт дэмакратычнай краіны прымае ў сябе ці сустракаецца ў Менску з Лукашэнкам - гэта сур'ёзная праблема. У 70-80-я гады Ярузэльскі павінен быў вельмі пастарацца, каб з ім хтосьці сустрэўся на такім узроўні», - заявіў сайту charter97.org былы намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павал Коваль.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках