28 снежня 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дата аднаўлення перамоў пакуль невядомая

4

«У мяне такой інфармацыі няма», — заявіў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

Чарговы раунд перамоў, што адбыліся 9 студзеня ў Маскве, завяршыўся безвынікова. Па запрашэнні віцэ-прэм'ера РФ Ігара Сечына ў сталіцу Расеі прыбыла дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Як паведаміла прэс-служба ўрада, беларускі бок прадставіў свае аргументы на аснове прававой базы двухбаковых адносінаў, падмацаваўшы разлікамі, раней узгодненымі экспертамі. Аднак перамоўшчыкі з боку Расеі не прынялі гэта да ўвагі, перадае БелаПАН.

У выніку ўдзельнікі пісьмова выклалі свае пазіцыі і завяршылі перамовы, заявіўшы аб гатоўнасці іх працягнуць.

Неназваны эксперт у нафтавай сферы заявіў РИА «Новости», што Беларусь можа пазбавіцца прапанаваных ільгот, калі будзе зацягваць перамовы. Паводле яго слоў, Расея прапаноўвае паставіць у Беларусь бяспошлінна 6,3 млн. тон нафты для ўнутранага спажывання. Менск настойвае на бяспошліннай пастаўцы ўсяго аб'ёму нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ.

Як паведаміў эксперт, Беларусь просіць павялічыць бяспошлінныя пастаўкі нафты да 30 млн. тон і абяцае ў іншым выпадку павялічыць пошліны на транзіт расейскай нафты да 45 долараў за тону (цяпер 3,9 даляра).

За тры гады (2007—2009) ужывання паніжальнага каэфіцыента да нафтавай пошліны расейскі бюджэт субсідаваў эканоміку Беларусі прыкладна на 10 млрд. даляраў, адзначыў эксперт.

Ён таксама назваў канкрэтных пасярэднікаў, якія працуюць з расейская нафтай на беларускім рынку. Паводле яго слоў, іх дзейнасць немагчымая без глыбокіх сувязей з уладамі ў Менску. «Мэта дзеянняў усіх гэтых пасрэдніцкіх структур — купля рознымі шляхамі расейскай сырой нафты, яе перапрацоўка на беларускіх НПЗ і продаж на рынках Польшчы, ФРГ і іншых краін», — сказаў эксперт.

Раней Расея заявіла, што пры адсутнасці пагаднення на 2010 год уся нафта, што прадаецца Беларусі, будзе абкладацца пошлінай у поўным аб'ёме. 1 і 2 студзеня пастаўкі сыравіны не ажыццяўляліся, пра што ўскосна заявіў Сечын 4 студзеня на сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках