29 снежня 2024, Нядзеля, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз павінен звярнуць увагу на «палітычны» прызыў у армію ў Беларусі

2

Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі міжнародную супольнасць звярнуць увагу на «палітычны прызыў» як форму рэпрэсіяў.

Аўтары звароту заклікалі «зрабіць усё магчымае для спынення гэтай незаконнай практыкі і не дапусціць яе пераўтварэння ў сістэмны механізм ціску і ізаляцыі актыўнай моладзі ў Беларусі», паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».

Ліст падпісалі: ГА «Цэнтр па правах чалавека», Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць», Праваабарончы Альянс (Вільня, Літва), Праваабарончы цэнтр «Вясна», «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў, Украіна), Фонд развіцця прававых тэхналогіяў (Кіеў, Украіна).

Праваабаронцы нагадваюць, што за апошнія паўтары гады «з парушэннем працэдуры» у арміі апынуліся беларускія моладзевыя актывісты: Зміцер Жалезнічэнка, Алесь Каліта, Віталь Каратыш, Зміцер Хведарук, Іван Шыла, Алесь Краўчэня і Франак Вячорка.

«Відавочна, што палітпрызыў накіраваны на фізічнае, інфармацыйнае, маральнае абмежаванне свабоды актывістаў і запалохванне іншых аднадумцаў», -- кажацца ў лісце.

«Пра тое, што праблема палітычнага прызыву з'яўляецца актуальнай, сведчаць новыя падзеі вакол актывістаў Яўгена Скрабца і Андрэя Цянюты, якіх гвалтоўна прызываюць на ваенную службу ў канцы верасня».

Нагадаем, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з нядаўняга часу дзейнічае так званы «палітычны прызыў».

Актывіст «Моладзі БНФ» Зміцер Жалезнічэнка быў першым моладзевым актывістам, якога гвалтоўна прызвалі ў армію 25 студзеня 2008 года. Апазіцыянер быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны. Падчас навучання быў выдатнікам і не прапускаў заняткаў без паважлівай прычыны. Першае адлічэнне ў верасні 2007 года актывіст дэмакратычных сілаў абскардзіў у судзе і 16 студзеня дамогся ўзнаўлення ў вну, але праз чатыры дні зноў быў адлічаны і адпраўлены ў армію.

У студзені 2009 года падобная сітуацыя паўтарылася з актывістамі «Маладога Фронту» Іванам Шылам і Зміцерам Хведаруком, а таксама з лідэрам «Моладзі БНФ» Франакам Вячоркам. Моладзевых актывістаў адправілі ў армію, нягледзячы на медычныя супрацьпаказанні.

А ў верасні 2009 года ў армію быў гвалтоўна прызваны актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец. Яго прызналі прыдатным да вайсковай службы, нягледзячы на сур'ёзнае захворванне спіны. 22 верасня стала вядома, што ў армію таксама гвалтоўна адпраўляюць актывіста «Маладога фронту» Андрэя Цянюту. Медыкі прызналі Андрэя Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне, і ў пачатку верасня абласны клінічны шпіталь панізіў яму ступень скаліёзу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках