27 снежня 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Умовы МВФ небяспечныя для аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі

17
Умовы МВФ небяспечныя для аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі

Незалежныя эксперты заяўляюць, што ўлады не будуць выконваць рэкамендацыі міжнароднага валютнага фонда.

Міжнародны валютны фонд патрабуе ад беларускіх улад «значна скараціць умяшанне ў эканоміку Беларусі». Пра гэта, як нагадвае «Радыё Свабода», гаворыцца ў апублікаванай заключнай запісцы місіі МВФ, якая ў канцы жніўня праводзіла ў Менску кансультацыі.

Эксперты фонду таксама лічаць неабходным правесці лібералізацыю зарабатнай платы, прапануюць беларускім уладам адмовіцца ад устанаўлення абавязковых планавых паказчыкаў на макраэканамічным узроўні і ўзроўні прадпрыемстваў.

Эканаміст Леанід Злотнікаў заяўляе, што беларускія ўлады не гатовыя да выканання рэкамендацый МВФ.

«Стан эканомікі такі, што рэкамендацыі МВФ будуць толькі на карысць Беларусі, -- заяўляе Леанід Злотнікаў. -- Я шмат казаў пра тое, што зараз галоўнае, каб цэны былі свабодныя, і каб рынак, а не ўрад дыктаваў вытворцам, што і колькі вырабляць, і па якіх цэнах».

Па словах эксперта, улады не пойдуць на лібералізацыю эканомікі.

«Я лічу, што ўлады не пойдуць на рэальную лібералізацыю і не адменяць каманды, што і колькі выпускаць. Бо гэта пагражае той аўтарытарнай палітычнай сістэме і каманднай эканоміцы, якая існуе ў нас, -- сцвярджае эканаміст. – Свабодныя цэны - гэта самае галоўнае, што адрознівае рынкавую эканоміку ад каманднай.

Дагэтуль улады рабілі выгляд, што праводзяць пэўную лібералізацыю. Але яна тычылася толькі некаторых дробязяў, рэальна яе не было. Я думаю - і не будзе, таму што гэта небяспечна для ўлады.

МВФ патрабуе, каб Беларусь пачала прыватызацыю ў пачатку наступнага года. Але заўважце, што і пагадненне па крэдыце таксама заканчваецца ў пачатку года. Таму я лічу, што ўлады будуць рабіць выгляд, што збіраюцца выканаць парады МВФ, будуць прымаць закон аб прыватызацыі, рыхтаваць да прыватызацыі некаторыя прадпрыемствы. Але на самай справе, я думаю, лібералізацыі і прыватызацыі не адбудзецца».

Нагадем, у першую чаргу МВФ падкрэслівае, што «неабходна скараціць да мінімуму цэнавы кантроль з тым, каб цэнавыя сігналы маглі накіроўваць паток рэсурсаў і дапамагаць карэктаваць лішак і недахоп рэсурсаў у эканоміцы; а таксама трэба скасаваць большасць абмежаванняў па рознічных гандлёвых надбаўках у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж урадам і Сусветным банкам».

Па-другое, МВФ заяўляе, што «неабходна правесці лібералізацыю зарплаты, каб узнагароджваць высокую прадукцыйнасць і развіваць рынак працы такім чынам, каб працаўнікі маглі пераходзіць на тыя працоўныя месцы, дзе яны могуць працаваць найбольш прадуктыўна».

Па-трэцяе, «неабходна адмовіцца ад усталявання абавязковых для выканання колькасных мэтавых паказчыкаў на макраэканамічным узроўні і ўзроўні прадпрыемстваў, паколькі кіраваць усё больш складанай эканомікай пасродкам цэнтралізаванага планавання становіцца ўсё цяжэй».

Акрамя таго, місія МВФ лічыць неабходным для банкаўскай сістэмы пазбавіцца ад сістэмы дырэктыўнага крэдытавання. «Банкаўскай сістэме варта дазволіць прымаць рашэнні аб крэдытаванні, зыходзячы з рэнтабельнасці і рызык праектаў, а не крочыць за ўказанням і рэкамендацыямі ўрада», - сказана ў дакуменце МВФ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках