24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі салідарнасці напярэдадні суда па справе палітвязня Дубскага (Фота)

Інфармацыйная кампанія «Свабоду Арцёму Дубскаму» працягваецца ў рэгіёнах Беларусі.

Сёння ў 10 раніцы ў Магілёўскім раённым судзе пачаўся працэс па разглядзе касацыйнай скаргі палітвязня, актывіста «Маладога фронту» Арцёма Дубскага. Падтрымаць моладзевага актывіста прыехалі каля 30 чалавек, паведамляе сайт www.mfront.net.

За дзень да пачатку суду, 19 жніўня ў горадзе Дзятлава Гарадзенскай вобласці з'явіліся дзесяткі партрэтаў арыштаванага ўдзельніка «Працэсу 14-ці». Актывісты «Маладога фронту» расклеілі партрэты на прыпынках грамадскага транспарта і дошках абвестак.

Нагадаем, што 7 ліпеня Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Украіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманыя папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі.

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Таксама ў турме застаюцца ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, якія былі арыштаваныя 8 лютага. Трэці арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік Юры Лявонаў быў вызвалены з-пад варты 8 жніўня. У дачыненні да яго спыненыя следчыя дзеянні. Як чакаецца, судовы працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў можа пачацца ў лістападзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках