28 снежня 2024, Субота, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларускія ўлады церпяць фіяска

6

Незалежныя эксперты заяўляюць, што ў хуткім часе варта чакаць набыцця часткі беларускай уласнасці Расеяй.

Расейскі лідэр не прыехаў у беларускую сталіцу на афіцыйны Дзень незалежнасці, абмежаваўшыся толькі віншаваннем ветэранам вайны і «ўсяму беларускаму народу», піша ИА «Росбалт». На дадзеным этапе расейска-беларускіх адносінаў Мядведзеву няма пра што размаўляць з Лукашэнкай, лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», вядомы беларускі эканаміст і палітолаг Леанід Заіка.

- Калі б зараз адбылася сустрэча лідэраў дзвюх краін, якое пытанне, па вашым меркаванні, было бы асноўным у гутарцы «сам-насам»?

- Наогул, я думаю, Мядведзеву цалкам нецікава сустракацца з Лукашэнкай. Гэта чалавек не яго дыяпазону. Аднак калі б зараз сустрэча адбылася, асноўнай тэмай гутаркі былі бы грошы. Фінансавы стан Беларусі такі, што кіраўніцтва краіны стала рэфлектуе з нагоды недахопу грошай. У нас адмоўны гандлёвы баланс. Толькі з Расеяй - адмоўнае сальда гандлю прыкладна $700 млн кожны месяц.

Ну і іншае ў сувязі з гэтым: падчас крызісу дурні прадаюць, а разумныя купляюць. Хто будзе дурнем, думаю, тлумачыць не трэба. Правамерна чакаць з боку Расеі куплі часткі беларускай уласнасці. Дарэчы, таго жа хочуць і немцы. Яны таксама актывізаваліся. Нямецкія справавыя колы выдатна разумеюць, што Беларусь - апошняя краіна з дзяржаўнай уласнасцю (пры добрай капіталізацыі можна налічыць $130 млрд). І французы не засталіся бы ўбаку. Учора ўласнасць купляць было рана, крызіс яшчэ не прыпёр беларусаў да сценкі, заўтра будзе позна. Так што маштабная скупка беларускай уласнасці цалкам чаканая.

- Можа быць, гэта для Беларусі больш плюс, чым мінус?

- Для Беларусі гэтае поўнае фіяска яе палітычнай эліты. Беларускі бізнэс з жахам думае аб будучыні. Бізнэсмэны бачаць сябе ў якасці пракладкі паміж нацыянальнымі ТНК і мясцовай карумпаванай бюракратыяй.

Лукашэнка 15 год «сядзеў» на нацыянальнай уласнасці, круціў, вярцеў ёю, нічога не мог зрабіць, не мог падрыхтаваць новую нацыянальную эліту, ніхто нідзе не вучыўся кіраваць, нічога не ўмеюць рабіць. Што застаецца? Прадаваць свой «вішнёвы сад»! Ну што ж, прадстаўнікі замежнай эліты купяць сабе яшчэ адну дарагую яхту або аўтамашыну.

- За тыдзень да сустрэчы Мядведзева і Абамы Беларусь наведала даволі прадстаўнічая дэлегацыя: старшыня Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Бенджамін Кардэн, кангрэсмены Крыстафер Сміт (аўтар «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі»), Элсі Гейсцінгс, Крыс Сміт і сенатар Дзік Дэрбін. Гэта значыць растучую цікавасць ЗША да Беларусі, спробу «правентыляваць» пытанні перад сустрэчай Мядведзева і Абамы або цікавасць Лукашэнкі да Захаду?

- Так, гэта была буйная амерыканская дэлегацыя. Лейтматыў візіту такі: канцэпцыя новай амерыканскай адміністрацыі прадугледжвае ўсталяванне дружалюбных адносінвў ЗША са ўсімі дзяржавамі. Але сярод амерыканскіх сенатараў не ўсе - гарачыя прыхільнікі Барака Абамы. Амерыканцы прыехалі, сустрэліся, паглядзелі. Пазіцыя засталася тая ж - захаванне правоўчалавека, стварэнне дэмакратычных асноваў у Беларусі.

Я бы не стаў перабольшваць важнасць падобнай сустрэчы. Ёсць намаганні чыноўнікаў сярэдняга ўзроўня, якія арганізуюць прыезд «знакавых» постацяў. Потым усё гэта падаецца як вынік працы. Калі раней мы ў Менску ласкава называлі наш МЗС «турбюро для арганізацыі паездак Лукашэнкі за мяжу», то цяпер «турбюро» становіцца свайго кшталту палітычным каардынатарам.

- Судзячы па ўсім, прэзідэнт Беларусі хоча добрых адносінаў з ЗША, і аб гэтым ён кажа адкрыта: «Хачу сказаць, што мы вельмі зацікаўленыя ў канструктыўным абмене меркаваннямі са Злучанымі Штатамі па ўсіх тых пытаннях, якія ўжо больш за 10 год знаходзяцца ў замарожаным стане...»

- Аляксандр Рыгоравіч, вядома, шукае сустрэчы з больш высокімі амерыканскімі палітыкамі. Ён апынуўся ў сітуацыі «наглядчыка маленькага флігеля»: краіна невялікая, такіх краін хапае, але пагуляць у вялікую палітыку Лукашэнку заўсёды было прыемна. Так сказаць - «і мы нешта можам рабіць». А гуляць на супярэчнасцях ужо сам Бог загадаў. Еўразвяз своечасова распачаў праграму «Ўсходняе партнёрства», у амерыканцаў на градус падвышаецца палітычная актыўнасць, Расея, ізноў жа, пад бокам...

- ЗША сваю палітыку па стаўленні да Беларусі не мяняюць?

- Наколькі я памятаю, палітыка Вашынгтона за апошнія 15 год - самая выразная, самая паслядоўная і зразумелая па стаўленні да Беларусі, чаго не скажаш аб Маскве або Брусэлі.

- Нядаўна міністры сельскай гаспадаркі канчаткова ўрэгулявалі ўсе пытанні па пастаўках жывёлагадоўчай прадукцыі з Беларусі ў Расею. Навошта трэба было ладзіць малочны скандал?

- Па-мойму, што называецца, трапілася тэма. Пасля вядомай гісторыі з крэдытам Лукашэнка стаў бесстаронне адгукацца аб Кудрыне, па стаўленні да Расеі ўстаў у позу пакрыўджанай дзяўчыны, надзьмуў вусны. «Трапілася» малако. Магло быць мяса, ну, не ведаю, аўтаперавозкі... І беларускія чыноўнікі таксама разгільдзяі. Своечасова не аформілі ўсе стандарты, тэхнічныя ўмовы...

- Масква пагразіла пальцам Менску?

- Ну так, паказалі, што значыць працаваць па законе, па правілах. Але, акрамя таго, трэба адзначыць, што за апошнія 4 месяцы перад гэтай гісторыяй увоз беларускай малочнай прадукцыі ў Расею ў фізічным аб'ёме вырас на 34%. На месцы расейскіх вытворцаў я бы трохі «адціснуў» свой урад. З чаго ўшчамляць інтэрасы ўласнага вытворцы? Зрэшты, гэта ў любой краіне свету так было б, на гэта трэба рэагаваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках