24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўская Беларусь застаецца апошняй дыктатурай Еўропы (Абноўлена)

5

Праваабарончая арганізацыя Freedom House выпусціла штогадовы агляд палітычных і грамадскіх свабод у свеце.

Дакумент называецца «Свабода ў свеце 2009» і аналізуе стан свабоды ў 193 краінах. Беларусь зноў названая ў ліку несвабодных краін, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле адзнак праваабаронцаў, летась 89 краін можна было аднесці да катэгорыі свабодных, гэта на адну менш, чым у гэтым годзе. Ва ўмовах свабоды пражывае больш за тыр мільярды чалавек, або 46 адсоткаў ад сусветнага насельніцтва. 62 краіны (на 2 больш чым летась) названыя «часткова свабоднымі».

«Несвабоднымі» названыя 42 краіны (на адну менш, чым у мінулым годзе), у якіх жывуць 34 адсоткі насельніцтва Зямлі. Трэба, аднак, адзначыць, што больш за палову ад гэтай колькасці складае насельніцтва самой вялікай несвабоднай краіны - Кітая.

Па выніках 2008 года тры краіны палепшылі свой статус і перайшлі з катэгорыі «несвабодных» у «часткова свабодныя» - Пакістан, Мальдывы, Бутан. Тры краіны пайшлі па рэйтынгу ўніз - Сенегал з гэтага часу толькі «часткова свабодны», а Афганістан і Маўрытанія перайшлі з «часткова свабодных» у катэгорыю несвабодных.

Усяго за 2008 год 34 краіны пагоршылі свае паказчыкі, і толькі 14 палепшылі, хоць праваабаронцы адзначаюць, што ў большасці выпадкаў пагаршэнне было малаважным.

Палітычныя і грамадскія свабоды арганізацыя Freedom House ацэньвае паводле 7-бальнай шкалы, дзе 1 - гэта лепшая адзнака, а 7 - горшая. Краіны, якія атрымліваюць адзнаку 1 і 2 - называюцца «свабоднымі», 3, 4, 5 - «часткова свабоднымі», 6 і 7 - «свабоднымі».

У катэгорыі «палітычныя правы» Беларусь атрымала найгоршую адзнаку - 7 балаў. У катэгорыі «грамадскія правы» - 6 балаў.

«Спадзяванні, што Лукашэнка аслабіць сваю хватку ў Беларусі, апынуліся ілюзорнымі», -- пішуць аўтары Freedom House, узгадваючы асноўныя падзеі мінулага года. У жніўні 2008 года беларускі рэжым вызваліў палітычных зняволеных і пагадзіўся дапусціць на «парламенцкія» выбары міжнародных назіральнікаў. Аднак, назіральнікі прыйшлі да высновы, што выбары не адпавядалі міжнародным стандартам, і ніхто з апазіцыі не апынуўся ў «парламенце». У той жа час, рэжым прыняў новыя папраўкі ў заканадаўства, якія ўзмацнілі кантроль над СМІ і пашырылі яго на інтэрнэт. Нягледзячы на моцную зацікаўленасць Еўразвяза ў паляпшэнні адносінаў, адсутнасць дэмакратычных рэформаў у Беларусі робіць любы прагрэс надзвычай складаным», - робяць выснову праваабаронцы з Freedom House.

«У выніку канцэнтрацыі ўлады ў руках прэзідэнта палітычныя партыі іграюць малаважную ролю ў палітычным працэсе. Апазіцыя не прадстаўленая ў «парламенце», у той час як прапрэзідэнцкія ўдзельнікі "парламента" выконваюць толькі дэкаратыўную функцыю», - вядзецца ў дакладзе.

Адзначаецца таксама, што беларускія ўлады абмяжоўваюць свабоду прэсы, права на свабоду сходаў і асацыяцый. Акрамя таго, падкрэсліваюць праваабаронцы, не забяспечваецца магчымасць для незалежнай і бесстаронняй працы судовай сістэмы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках