5 лiстапада 2024, aўторак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юра Дземідовіч праспявае «Чароўнага трусіка» па-беларуску (Відэа)

50

Словы «Etis, atis, animatis» у песні засталіся, а сам «волшебный кролик» ператварыўся ў «чароўнага трусіка».

У пачатку чэрвеня 13-гадовы менскі школьнік, удзельнік адборачнага тура на дзіцячае «Еўрабачанне» ад Беларусі Юра Дземідовіч «узарваў» Рунэт і Байнэт сваёй песень «Чароўны трусік». Настаўнік хлопчыка Уладзімір Глушакоў распавёў «Еўрарадыё», што днямі з'явіўся афіцыйны пераклад песні на беларускую мову.

Як ён заяўляе, усе словы ў песні пасля перакладу на беларускую мову захаваліся.

«Словы засталіся, толькі яны перакладзеныя на нашую родную мову, -- кажа Уладзімір Глушакоў. -- «Чароўны трусік малюе крэйдай плюсік!» Усё гэта застанецца, будзе цудоўна і смешна. Я учора ўбачыў тэкст, і мне было вельмі прыемна. Назва такая – «Чароўны трусік». Ёсць у гэтым слове такая… тыпова беларуская любоў!»

Самога Юру Дземідовіча выкладчык папрасіў не хваляваць. Паводле яго словаў, хлопчык у гэты момант знаходзіцца не ў Менску.

«Ён - хлопчык вельмі эмацыйны, -- кажа Уладзімір Глушакоў. -- Гэта трэба берагчы. Хлопчык са стрыжнем такі. Сапраўдны беларус! Выглядае як беларус, і такія ў яго звычкі… Хітраваты такі, разумны. Чароўны!»

Выкладчык Юры Дземідовіча таксама паведаміў, што ў хуткім часе ў планах юнага спевака выканаць «Чароўнага труса» на ўкраінскай, ангельскай і нямецкай мовах.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках