26 снежня 2024, Чацвер, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвальвацыя беларускага рубля будзе хранічнай і зацяжной?

17

Сёння прэм'ер агучыў тое, супраць чаго пярэчылі шматлікія эксперты, у тым ліку і працуючыя ў органах улады.

Ва ўмовах эканамічнага крызісу беларускі ўрад не мае намеру пераглядаць свае падыходы і працягне палітыку напампоўкі эканомікі бюджэтнымі грашыма для захавання нейкіх тэмпаў росту вытворчасці і бачнасці сацыяльнай стабільнасці на прадпрыемствах, піша АФН.

Па словах Сяргея Сідорскага, на стымуляванне ўнутранага попыту ў Беларусі ў 2009 годзе будзе накіравана больш за Br2 трлн.

«З'явіўся пэўны попыт, і мы туды накіруем больш за Br2 трлн. Гэтыя грошы пайдуць на тэхніку, краны, машыны», - сказаў Сідорскі.

Гаворка ідзе аб тым, што шэрагу беларускіх прадпрыемстваў выдзеляць бюджэтныя сродкі ў выглядзе крэдытаў, якія потым прыйдзецца гасіць, на куплю прадукцыі іншых прадпрыемстваў, каб такім чынам пазбегнуць спынення вытворчасці апошніх.

У свой час падобная схема была рэалізаваная вулічнымі хуліганамі і тымі, каго было прынята называць «бандыты».

«Мужык, купі цагліну. Аддам нядорага – усяго 10 штук». - «Ды навошта яна мне, і такіх грошай няма». - «Ну, мы не пытаемся, ці патрэбная яна табе альбо не. А што грошай няма, не хвалюйся, мы дадзім табе грошай і на цагліну і на развіццё. Вось табе 30 штук і цагліна, праз год аддасі 80…».

Уліванне гэткай вялікай сумы грошай у эканоміку, да якой трэба дадаць каля 2,5 трлн. рублёў на засеўкі, створыць велізарны ціск на ўнутраным валютным рынку.

У пераліку на валюту, гаворка ідзе аб суме, якая перавышае паўтара мільярды даляраў. Сёння аб знешніх запазычаннях на такую суму ўжо можна не марыць – усё, што можна было займець, Беларусь або ўжо атрымала або склала адпаведныя дамовы.

Пагасіць такі скок попыту можна будзе толькі праз дэвальвацыю беларускага рубля. Прычым, нескладана падлічыць, наколькі рэзкім будзе чарговы этап. Так, 20% дэвальвацыя беларускага рубля з 1 на 2 студзеня дазволіла знізіць попыт на валюту на ўнутраным рынку ў цэлым на 1 мільярд даляраў ЗША.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках