24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі абураныя візітам Берлусконі ў Менск: ён займаецца «разтаможкай» дыктатараў

4

Італьянскі прэм'ер-міністр стаў першым заходнім лідэрам, які наведаў Беларусь за апошнія 15 гадоў, піша Джанлука Луцы ў артыкуле, надрукаваным у газеце «La Repubblica».

З моманту прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады ў 1994 годзе стасункі паміж Менскам і Еўропай былі настолькі дрэннымі, што яму было адмоўлена ў праве на ўезд у краіны Еўразвяза, піша аўтар артыкула. Але сваім візітам, які скончыўся ўчора вячэрай, Берлусконі «разтаможыў» беларускага кіраўніка і нават пахваліў яго: «Народ цябе любіць, пра што сведчаць вынікі выбараў». Лукашэнка атрымаў 82,6% галасоў выбаршчыкаў, АБСЕ і ЗША лічаць гэтыя выбары недэмакратычнымі. Але цяпер Еўропа праводзіць у дачыненні да Менска іншую палітыку, і італьянскі прэм'ер прапанаваў сябе ў ролі пасярэдніка.

Нядзіўна таму, што Лукашэнка, апошні дыктатар Еўропы, як яго назвала Кандаліза Райс, прыняў Берлусконі з велізарнай пашанай, назваўшы яго «вялікім сябрам, сусветным і планетарным лідэрам». У дарунак італьянскаму госцю беларускі кіраўнік паднес чатыры велізарныя тэчкі, што ўтрымліваюць архіўныя дакументы, у тым ліку і дакументы КДБ, якія праліваюць святло на адносіны паміж італьянскай кампартыяй і КПСС і на лёс італьянскіх грамадзянаў, што знаходзіліся ў лагерах для ваеннапалонных у перыяд і пасля Другой сусветнай вайны і сталі ахвярамі сталінскіх чыстак. Лукашэнка падкрэсліў, што калі італьянскі ўрад будзе зацікаўлены, дык Менск гатовы перадаць і іншыя дакументы.

Сільвіа Берлусконі сардэчна падзякаваў Лукашэнку за разблакаванне пытання аб усынаўленні беларускіх дзяцей, ахвяраў Чарнобыля, італьянскімі сем'ямі: «Дзякую вам за ўнёсак, які вы можаце зрабіць ў тое, каб гэтыя мары любові спраўдзіліся».

Але ўсхваленні менскага кіраўніка не спадабаліся беларускай апазіцыі, таксама як не спадабаўся гэты візіт і італьянскім палітыкам. Намеснік старшыні Сената Баніна, назвала «загадкавымі ўсе гэтыя паездкі прэм'ера за мяжу» і «разтамажванне дыктатараў», у той час як ён павінен займацца іранскім і афганскім дасье. Старшыня палаты дэпутатаў італьянскага парламента Казіні настойвае на тым, што прэм'ер павінен выступіць у парламенце і распавесці пра сваю паездку ў Менск.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках