28 снежня 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы крэдыт не выратуе беларускую эканоміку

11

Беларускія эксперты ўпэўненыя, што ўлады злоўжываюць крэдытамі. І чарговы з іх не стане панацэяй.

Аб жаданні Беларусі атрымаць крэдыт у 100 мільярдаў расейскіх рублёў заявіў на днях віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Андрэй Кабякоў.

У цяперашні час, па словах беларускага віцэ-прэм'ера, 90 адсоткаў беларускага экспарту ў Расею аплачваецца расейскімі рублямі, а дзесяць адсоткаў іншымі відамі валютаў. Паводле словаў Андрэя Кабякова, беларускі імпарт аплачваецца толькі на 40 адсоткаў расейскімі рублямі, а на 60 адсоткаў далярамі і еўра, перадае «Нямецкая хваля».

"Мы ставімся з разуменнем да прапановаў расейскага боку, давайце цалкам пяройдзем да разлікаў у расейскіх рублях, - адзначыў віцэ-прэм'ер беларускага ўрада, - Але для таго, каб замясціць даляры і еўра расейскімі рублямі, патрэбныя пэўныя крэдытныя рэсурсы і, натуральна, не па рынкавых коштах".

Калі кіравацца логікай Андрэя Кабякова, новы крэдыт патрэбны выключна ў мэтах надання расейскаму рублю статуту рэгіянальнай валюты. Разам з тым, як заявіў журналістам намеснік міністра фінансаў Расеі Дзмітры Панкін, яго краіна не разглядае просьбу Беларусі аб даванні крэдыту ў 100 мільярдаў рублёў у абмен на пераход на разлікі ў рублях ва ўзаемным гандлі. І, як лічаць незалежныя эксперты, шанцы на перакананне расейскага боку ў неабходнасці давання новай пазыкі ў беларусаў не вялікія.

Як лічыць былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, паўплываць на прыняцце Расеяй спрыяльнага рашэння адносна крэдыту складана, такіх магчымасцяў у Беларусі няма. "Расея заўсёды можа выкруціць нам рукі, а не наадварот", - адзначае эксперт.

Пры гэтым, па яго словах, лагічна было б, калі б кажучы аб рэгіянальнай валюце, Расея хаця б перагледзела кантракты на нафту і газ. "Сам падыход, што дамовы складаюцца ў далярах, у еўра, а плаціць прыйдзецца ў расейскіх рублях, не з'яўляецца правільным. Бо ён нічым не абгрунтаваны", - лічыць былы кіраўнік Нацбанка Беларусі.

У той жа час, на думку Станіслава Багданкевіча, для Беларусі пераход у разліках з Расеяй на расейскі рубель не здымае асноўны праблемы - дэфіцыту гандлёвага балансу. І ў гэтай сувязі новы крэдыт таксама не стане панацэяй.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках