26 снежня 2024, Чацвер, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт на газ вырасце, якія бы саступкі не рабіў Крамлю Лукашэнка

3

Беларускі ўрад прыняў найбольш важныя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2009 год. Эксперты лічаць гэтыя прагнозы ня гэтак аптымістычнымі.

Эканамісты ўрада за прыгожымі лічбамі схавалі сур'ёзныя выклікі, з якімі сутыкнецца беларуская эканоміка. Паводле гэтых паказчыкаў, тэмпы росту ВУП у 2009 годзе прагназуецца забяспечыць на ўзроўні 110-112%, інвестыцыі вінныя павялічыцца на 23-25 адсоткаў, сельгаспрадукцыя - на 8,5-9,5% і г.д.

Вядомы эканаміст Леанід Заіка ў інтэрв'ю «Беларускаму партызану» заяўляе, што гэтыя паказчыкі ўзятыя не з аналізу эканамічных трэндаў на наступны год, а з унутранарэспубліканскіх паказчыкаў за 7 месяцаў гэтага году.

- Урад проста палічыў, што цяперашнія паказчыкі цалкам дапушчальныя на 2009 год, - кажа ён. - І, па вялікім рахунку, ён можа мець рацыю. Калі Беларусь прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, то кошт на газ для яе застанецца ледзь не на ўзроўні гэтага году, але, можа, і крыху большым. А гэта значыць, што датацыі Расеі ў беларускую эканоміку працягнуцца. Але што для Расейскай Федэрацыі 5 або 6 страчаных мільярдаў даляраў, калі яна толькі на іпатэчным крызысе ў ЗША лёгка расталася з 50 мільярдамі даляраў?

Акрамя таго, пасля грузіна-расейскай вайны і цвёрдай рэакцыі ўсёй сусветнай супольнасці расейскія капіталы непазбежна пачнуць вяртацца з-за межы. І чаму бы некалькім дзясяткам мільярдам далярам не асесці ў Беларусі?

Вось толькі аб заходніх укладах у беларускую эканоміку можна будзе забыцца канчаткова. Ды і па вялікім рахунку, заходніх інвестыцыяў у Беларусі не было, няма і, баюся, ня будзе. Тое, што туркі пабудавалі дарагі пяцізоркавы гатэль у цэнтры Менску, па вялікім рахунку, ні аб чым ня кажа. Гатэлевы бізнэс у сярэднім у свеце мае прыбыткавасць ў 170 адсоткаў. А вось укладаць у беларускія малочныя і іншыя заводы з прыбыткавасцю ў пару адсоткаў ніхто з заходнікаў не спяшаецца. І ў святле апошніх падзеяў наўрад ці захоча гэта рабіць».

Пры гэтым прагнозы аб прытоку ў Беларусь расейскага капіталу могуць не апраўдацца. Калі апраўдаюцца прагнозы аб тым, што пасля канфлікту паміж Еўропай і Расеяй пачнецца адток грошаў з расейскай эканомікі і да вясны адбудзецца невялікі крызыс, то пацерпяць і беларускія прадпрыемствы, якія цвёрда арыентаваныя на рынак Расеі.

Ужо некалькі дзён літаральна ў паніцы знаходзяцца беларускія імпартэры пасля таго, як урад увёў абмежаванне на гандлёвую надбаўку. Пастаўнікі харчу, парфумерыі, лекаў рыхтуюць калектыўны зварот да прэзідэнта Беларусі з просьбай адмяніць гэтае рашэнне. У адваротным выпадку пастаўкі шматлікіх тавараў будуць замарожанымі, а гандляры панясуць каласальныя страты.

Акрамя таго, кошт на расейскі газ непазбежна вырасце, якія бы палітычныя саступкі не рабіў Крамлю Лукашэнка. Усё разам - гэта пагражае вялікай напругай для эканомікі краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках