29 снежня 2024, Нядзеля, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не ў турме, але і не на свабодзе

3
Не ў турме, але і не на свабодзе

Сёлета ў студзені ў Менску прайшоў несанкцыянаваны мітынг у абарону правоў індывідуальных прадпрымальнікаў. 14 удзельнікаў мітынгу ўвесну былі асуджаныя. Як яны адбываюць свае пакараньні?

З 14 пакараных судом удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў пакараньне адбыў толькі Андрэй Кім. Актывіста выпусьцілі з калёніі ў жніўні на падставе адмысловага указу Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ два актывісты, Уладзімер Сяргееў і Антон Койпіш, былі пакараныя штрафам. Уладзімер Сяргееў мусіць заплаціць 3,5 мільёна рублёў. Штраф ён яшчэ не плаціў, бо працягвае аспрэчваць пакараньне. Якраз учора Ўладзімер падаў наглядную скаргу ў Менскі гарадзкі суд. Ягоную скаргу мусяць разгледзець да 15 кастрычніка. Да гэтага часу актывіст застаецца пад падпіскай пра нявыезд, нагадвае “Радыё Свабода”.

Яшчэ 10 чалавек пакараныя судом да абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы закрытага тыпу. Прадпрымальнік Міхал Субач, як і большасьць, атрымаў 2 гады гэтай, як ён кажа, ”хатняй хіміі”. Ён скардзіцца, што стала вельмі цяжка займацца бізнэсам:

“Насамрэч вельмі напружвае. Хвалюесься, каб не спазьніцца. Міліцыянт папярэдзіў, што адна хвіліна спазьненьня — гэта папярэджаньне, а тры папярэджаньні — калёнія. І яшчэ я шкадую, што не магу зараз удзельнічаць у грамадзкім жыцьці, бо мушу ў вольны час ад працы знаходзіцца дома”.

Аднак ня ўсе з асуджаных на “хатнюю хімію” маюць працу. Дэмакратычны актывіст Алесь Стральцоў паводле адукацыі — мэнэджэр у галіне зьнешнеэканамічнай дзейнасьці. Некалькі месяцаў запар Алесь беспасьпяхова спрабуе ўладкавацца на працу. “Калі бачаць, што ў мяне пакараньне па крымінальным артыкуле, ды яшчэ з палітычным ухілам, кажуць: прабачце, яшчэ з-за вас у нас будуць непрыемнасьці”. Зараз актывісту пагражае прымусовае накіраваньне на працу:

“Як пашлюць працаваць качагарам, значыць, буду качагарам. Было б, канечне, весела, каб мяне зноў накіравалі працаваць на “Гарызонт”, дзе я ўжо прымусова адпрацаваў 2 гады пасьля ўнівэрсытэту. Калі так, буду падымаць “Гарызонт”.

Міхасю Крываву і Міхасю Пашкевічу таксама трэба рэгулярна адзначацца ў міліцыі, забаронена заходзіць у жыльлё іншых асоб, на вуліцы можна быць ня болей за 2 гадзіны на дзень, нельга ўдзельнічаць у вулічных акцыях.

Міхась Крываў ў размове адзначыў, што пры кантактах зь міліцыянтамі, якія павінны яго кантраляваць, сустрэў тых, якія яму спачуваюць і нават выказваюць салідарнасьць з апазыцыянэрамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках