27 снежня 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў жадаюць прымусіць піць толькі айчынны «каньяк»

22

Беларусь мае намер у бліжэйшыя гады развіваць уласную вытворчасць каньяку, і закладвае вінаграднікі ў паўднёвых раёнах краіны.

Аб гэтым заявіў на паседжанні "круглага стала" па харчовай бяспецы ў Менску начальнік упраўлення навукова-тэхнічнага развіцця, капітальнага будаўніцтва і інвестыцый канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ігар Шустаў.

"Мы будзем развіваць аб'ёмы вытворчасці ўласнага каньяку. Пакуль ажыццяўляецца разліванне гатовых матэрыялаў, але ў Брэсцкай вобласці закладзеныя ўласныя вінаграднікі", - адзначыў ён.

Пры гэтым І.Шустаў падкрэсліў, што ў апошнія гады сярэднегадовая тэмпература ў Беларусі павялічылася на 4 градусы.

"Паўднёвыя вобласці суцэльна прыдатныя для вырошчвання вінаградніку", - лічыць ён. Прадстаўнік "Белдзяржхарчпрама" адзначыў, што ў беларускай алкагольнай прамысловасці азначыліся новы тэндэнцыі развіцця. Ён падкрэсліў, што ў бліжэйшыя гады плануецца "прыбраць з рынка не зусім карысную прадукцыю".

І.Шустаў растлумачыў, што гаворка ідзе аб скарачэнні пладовых він, але разам з тым да 2010 года плануецца павялічыць вытворчасць садавінных він у 4 разы, палепшаных він - у 12 разоў, а таксама нарасціць разліванне вінаградных він.

Начальнік упраўлення падкрэсліў, што Беларусь пераходзіць на якасна новы падыход перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Па ягоных словах, у рэспубліцы распрацаваныя маштабныя галіновыя праграмы па мадэрнізацыі перапрацоўчай прамысловасці. І.Шустаў удакладніў, што ў 2008-2010 гадах у развіццё ўсіх галін перапрацоўчай прамысловасці плануецца інвеставаць Br1,8 трлн. Прадстаўнік "Белдзяржхарчпрама" адзначыў, што па выніках 2008 года ў кансервавай галіне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 8 аб'ектаў, якія дазволяць нарасціць гадавыя магутнасці па вытворчасці сокаў да 400 муб пры спажыванні ў 2007 годзе 237 муб.

І.Шустаў таксама звярнуў увагу на поспех рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы імпартазамяшчэння па шэрагу таварных груп.

"Па шэрагу тавараў ідзе паніжэнне імпарту, а аб'ёмы вытворчасці значна ўзраслі", - сказаў ён, растлумачыўшы, што, у прыватнасці, расце вытворчасць дзіцячага харчавання і расліннага алею.

І.Шустаў дадаў, што Беларусі плануецца развіваць вытворчасць брэндавых тавараў. "Праграма пераўзбраення дазволіць ствараць сучасныя вытворчасці, на якіх мы зможам вырабляць прадукцыю вядомых брэндаў", - сказаў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках