28 снежня 2024, Субота, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распрадаецца апошняе імпартнае віно

2

Рынак алкагольнай прадукцыі замёр у чаканні. З красавіка ніхто не можа ўвесці ў краіну ні армянскі каньяк, ні французскае віно. Выбар тых, хто будзе гандляваць імпартным алкаголем, узведзены ў статус дзяржаўнай тайны.

Калі вы аддаеце перавагу якаснаму беларускаму алкаголю, то прыміце да ўвагі, што ў беларускіх крамах распрадаюцца рэшткі таго, што было закуплена пастаўшчыкамі летась і ў першым квартале 2008-га.

Імпарцёры чакаюць канчатку конкурсу на вызначэнне юрыдычных асобаў, што забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі, пішуць «Белорусские новости».

Конкурс павінен вызначыць, якая з 30 працуючых у гэтым сегменце рынка кампаній будзе мець права прывозіць алкаголь у нашую краіну. Звярнице ўвагу - гаворка ідзе аб праве імпартавання на 2008 год, палова якога ўжо практычна мінула.

Пераможцы павінныя былі быць ужо вызначаныя, але вынікі конкурсу не падведзеныя дагэтуль. «Ёсць вызначаны рэгламент падачы заявак, выкрыцця канвертаў і вызначэння пераможцаў. Як толькі ўсе фармальнасці будуць выкананыя, пераможцы будуць абвешчаныя», - казаў яшчэ ў красавіку намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун. Мабыць, не ўсе фармальнасці выкананыя.

У цэлым, інфармацыя, датычная конкурсу, з'яўляецца вельмі закрытай для грамадскасці. І насамрэч - паводле дэкрэту прэзідэнта № 3 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, абароту і рэкламы піва, алкагольнай прадукцыі і тытунёвых вырабаў», інфармацыя, якая дакранаецца разгляду і адзнакі конкурсных прапановаў, не падлягае разгалашэнню. Такім чынам, выбар тых, хто будзе гандляваць імпартным алкаголем, узведзены ў нас у статут фактычна дзяржаўнай тайны.

На сёння сітуацыя такая - адмененыя квоты алкагольнай прадукцыі на 2008 год і ўведзена выключнае права дзяржавы на імпарт алкаголю праз інстытут спецэкспарцёраў, якія не вызначаныя дагэтуль.

У пачатку мая міністр гандлю Беларусі Аляксандр Іванкоў тлумачыў, што галоўнымі сярод асноўных крытэраў выбару імпарцёраў з'яўляюцца наяўнасць складскіх плошчащ у памеры не меней за 1 тыс.кв.м і досвед працы на рынку алкагольнай прадукцыі не меншы за 5 год. У прыватнасці, спецімпарцёрами бутыляваных алкагольных напояў змогуць стаць і недзяржаўныя кампаніі, па-за залежнасцю ад памеру дзярждолі ў іхным статутным фондзе. Пры гэтым у будучыні, па меркаванні міністра, было бы рацыянальным, калі бы спецімпарцёр алкаголю быў «цалкам дзяржаўным прадпрыемствам», паколькі гэта падакцызны высокапрыбытковы тавар.

Кажучы аб кампаніях, якія адпавядаюць крытэрам конкурсу, заўважым, што такой з'яўляецца кампанія «Мідвест», што працуе на рынку з 1995 года. У яе партфелі - каля 40 вядомых брэндаў - Bacardi-Martini, Diageo, Hennessy, Brown-Forman, Allied Domecq, Moet&Chandon, Torres, Antinori, Lindeman's, Kendermann, TWC, Calvet, Morin Pere&Fils, Bodegas&Bebidos. «Мідвест» валодае званнем «Лепшы прадпрымальнік года» у сферы аптовага гандлю харчовымі таварамі.

Кампанія выкарыстала квоту на ўвоз алкагольнай прадукцыі ў 2007 годзе, а таксама на першы квартал 2008 года. Зараз, як сказаў у інтэрв'ю «Белорусским новостям» намеснік дырэктара кампаніі па прававых пытаннях Вадзім Паляшчук, «Мідвест», як і іншыя экспарцёры алкаголю, знаходзіцца ў стане чакання і здзіўлення. «Вынікаў конкурсу чакаем са дня на дзень і з нецярпеннем», - падкрэсліў намеснік дырэктара «Мідвест».

У кампаніі прызнаюць, што выпрабоўваюць цяжкасці, працуючы ў існуючых умовах. Тым не менш, «Мідвесту» пакуль ёсць што прадаваць з завезенай раней прадукцыі. Каментуючы па просьбе «Белорусских новостей» асартымент алкагольнай прадукцыі ў беларускіх крамах, што стаў ў апошні час прыкметна бяднейшым, Вадзім Паляшчук заўважыў, што «нельга сказаць, што адсутнічае імпартная алкагольная прадукцыя». Аднак, па ягоных словах, недастатковы асартымент звязаны з тым, што «з 1 красавіка 2008 года афіцыйнага ўвозу ў краіну алкаголю з-за мяжы для продажу фактычна няма. Тое, што было завезена раней, паступова распрадаецца».

Такім чынам, падоўжыся праца камісіі яшчэ некаторы час, беларускаму спажыўцу прыйдзецца здавольвацца толькі айчыннай алкагольнай прадукцыяй. Нават у выпадку, калі яе якасць уладкоўвае нароўні з коштам, радражняе тое, што беларускі спажывец паступова апыняецца ў сітуацыі адсутнасці выбару. Верагодна, нас спрабуюць пераканаць, што, напрыклад, беларускае віно сапраўды лепшае ў свеце.

І усё жа, пакуль ідзе конкурс, у простых беларусаў падставы выпіць не знікаюць. Каб замест добрага віна не набыць, прабачце, «чарлік», то, у адсутнасць іншых надзейных арыенціраў, можна арыентавацца на кошт віна. Праўда, не варта выпускаць з віду і краіну-вытворцу, лічыць Вадзім Паляшчук: «Французскія віны пры падобнай якасці ў любым выпадку будуць каштаваць даражэй, да прыкладу, чылійскіх. Францыя - гэта фактычна вінны брэнд».

У цэлым жа, калі віно каштуе каля 19 тысяч, шанец таго, што гэтае віно якаснае, значна перавышае 50%. Праўда, дадаў суразмоўца «Белорусских новостей», «рынак вялікій. Сказаць, што за меншую суму вы не знойдзеце віно нармалёвай якасці, не рызыкну».

Паміж тым, у нашай краіне доля вінаградных вінаў у агульным спажыванні алкаголю складае толькі 3%. Беларусы аддаюць перавагу гарэлцы (42%) і пладова-ягадным вінам (35%). Ёмістасць беларускага віннага рынка - 3-3,5 млн. бутэлек у месяц. Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, 33,35% з іх - імпартныя віны, астатняе - «хатнія».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках