26 снежня 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: «Мы не павінны быць закладнікамі калгаснага інтэлекту Лукашэнкі»

25

31 траўня – юбілей самай вядомай у сьвеце пісьменьніцы зь Беларусі Сьвятланы Алексіевіч. Але яе кнігі не выдаюцца дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі.

Яе дакумэнтальная проза перакладзеная больш чым на 20 моваў сьвету. Апошнія гады пісьменьніца жыве і працуе ў Швэцыі, але на юбілей абавязкова прыедзе ў Беларусь.

Гэта парадокс, які не разумеюць у цывілізаваным сьвеце: каб кнігі сусьветна вядомых, прызнаных пісьменьнікаў выходзілі мільённымі накладамі на розных мовах ўсюды, але толькі не на радзіме творцы. Каб літаратар меў дзясятак прэстыжных міжнародных прэміяў і узнагародаў, і ніводнай айчыннай.

Сьвятлана Алексіевіч апошнія гады жыве і працуе за мяжой: спачатку ў Італіі, зараз у Швэцыі. На радзіме бывае часта. Пісьменьніца перакананая:

“Мы не павінны быць закладнікамі Лукашэнкі, мы не павінны быць закладнікамі ягонага калгаснага інтэлекту. Асабліва для эліты вельмі важна выйсьці зь ягонага палону, зь ягонага гіпнозу, сапраўды пачуваць сябе ў сьвеце, а ня толькі ў Беларусі. Я яшчэ раз паўтару: у сьвеце, Беларусьсю – але ў сьвеце”, --паведаміла Святлана Алексіевіч “Радыё Свабода”.

У сваёй творчасьці Сьвятлана Алексіевіч абрала “жанр чалавечых галасоў”. Яна прызнаецца, што свае кнігі выглядае і выслухоўвае на вуліцах, за вакном, у іх рэальныя людзі распавядаюць пра галоўныя падзеі свайго часу. Яна піша пра вайну, пра Чарнобыль, пра Аўганістан, пра самазабойцаў і пра каханьне. Сьвятлана лічыць сябе шчасьлівым чалавекам:

“Я ўсё ж такі веру, што ўсё ёсьць у гэтым жыцьці: і каханьне ёсьць, і блізкія людзі ёсьць, і радасьць ёсьць. Мне ўдалося захаваць нейкую радасьць у жыцьці. І гэта цудоўна, што мы атрымаліся, і мы ёсьць. Жыць і ў часе, і ў той жа час памятаць, што ёсьць тваё адзінае жыцьцё. Я і ў сваіх кнігах спрабую спалучыць сучаснага чалавека і тое, што называецца вечным чалавекам. Мне чым далей – тым жыць больш загадкава, чым далей – тым цікавей”.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках