25 снежня 2024, Серада, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: У складаных крызісных умовах кошт газу архіважны для Беларусі

11

Пытанне кошту на газ для Беларусі ў хуткім часе можа стаць прадметам перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева.

Аб гэтым у аўторак увечары заявіў Аляксандр Лукашэнка, піша «Независимая газета». Пры гэтым беларускі кіраўнік паскардзіўся, што перамовы па газе з Расеяй заўсёды ішлі цяжка і ў гэты раз абяцаюць быць такімі ж. Адміністрацыя кіраўніка Беларусі паспяшалася «адклікаць» з дзяржагенцваў непрыемныя для Масквы выказванні, але было запозна.

«У хуткім часе мы сустракаемся з кіраўніцтвам Расеі, каб абмеркаваць і гэтае пытанне», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, распавядаючы аб ходзе перамоваў аб кошце на газ для Беларусі ў 2009 годзе.

Ён адзначыў, што традыцыйна перамовы «ідуць цяжка, не выключана, што так будзе і сёлета». Са словаў беларускага кіраўніка вынікала, што ён не чакае катастрафічнага росту кошту газу, паколькі ён прывязаны да кошту нафты, якая таннее.

У той жа час у Беларусі прысутнічаюць і трывожныя чаканні ў сувязі з нявызначанасцю кошту на гэты стратэгічны для рэспублікі від паліва (яго доля ў энергабалансе каля 90%). Днямі мясцовыя СМІ са спасылкай на канцэрн «Белнафтахім» паведамілі, што ў Беларусі плануецца забараніць экспарт мазуту, бо ён патрэбны ўнутры краіны як «рэзервовае паліва».

На мінулым тыдні, падчас прэс-канферэнцыі, намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч паведаміў журналістам, што Беларусь разлічвае на газ коштам не больш за 160 дал. за 1 тыс. куб. м. У той жа час «мы і на 140 даляраў за тысячу кубаметраў разлічваем», прызнаўся намеснік міністра.

Пры гэтым ён патлумачыў, што дабрабыт беларусаў залежыць не толькі ад таго, як будзе развівацца сусветны фінансава-эканамічны крызіс, але і ад кошту на расейскі газ. Праўда, ніякіх абнадзейлівых паведамленняў з Масквы пакуль не было.

«Усе коштавыя прапановы былі звыш за 200 даляраў», – адзначыў ён.

Мясцовыя эксперты падкрэсліваюць, што ў складаных крызісных умовах кошт газу архіважны для Беларусі. Ужо кастрычніцкая статыстыка сведчыць аб тым, што экспарт, а з імі і валютныя прыбыткі краіны імкліва падаюць, прычым па самых прыбытковых галінах. У прыватнасці, больш чым на 40% знізіліся пастаўкі азотных угнаенняў, на 5% – грузавікоў, на 4% – калійных угнаенняў, на 2% – хімічных валокнаў. Чакаецца, што па выніках года падзенне будзе яшчэ больш прыкметным, а ў пачатку наступнага нават катастрафічным.

Кіраўніцтва краіны з чуткамі аб будучых праблемах змагаецца і запэўнівае, што сітуацыя пад кантролем. «Нам трэба перажыць 2009–2010 гады, адчуваю, што гэтыя два гады будуць няпростыя, але і панікаваць не трэба. Сітуацыя ў краіне кіравальная», – запэўніў народ Лукашэнка.

Як паведамлялася раней, у Беларусі складаецца адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу. Пры гэтым сальда ў гандлі таварамі наблізілася да 5 млрд. дал. Для падтрымання стабільнасці нацыянальнай валюты ў гэтых умовах Беларусь запрасіла крэдыты – па 2 млрд. дал. у МВФ і ў Расеі. Адзін з мільярдаў, абяцаных Расеяй, прыйшоў у Менск і залічаны ў золатавалютныя рэзервы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках