24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выкручвае рукі Лукашэнку

31
Расея выкручвае рукі Лукашэнку

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец учора падпісаў з віцэ-прэм'ерам Расеі Аляксеем Кудрыным пагадненне аб атрыманні новага расейскага крэдыта на вельмі жорсткіх умовах.

Беларусь атрымлівае 2 мільярды даляраў крэдыту, пагадзіўшыся аплочваць з 2009 года пастаўкі нафты і газу з Расеі ў Беларусь у расейскіх рублях.

Яшчэ за некалькі гадзін да падпісання дакумента было незразумела, ці адбудзецца дамоўленасць: крыніцы газеты "Коммерсант" у Беларусі сцвярджалі, што Харкавец прывязе ў Маскву адмову ад атрымання крэдыту. Тым не менш учора дакумент быў падпісаны, і беларускі міністр фінансаў абвясціў кошт дамоўленасці: РФ і Беларусь дамовіліся адначасова аб пераходзе на гандаль нафтай і газам за рублі. "Гэта будзе нашым укладам у наданне рублю статуса рэгіянальнай рэзервнай валюты",— канстатаваў Харкавец на цырымоніі падпісання.

Першы транш крэдыту Беларусі будзе прадастаўлены, судзячы па ўсім, ужо ў бліжэйшыя дні і складзе $1 млрд, яшчэ $1 млрд краіна атрымае ў першай палове 2009 года. Умовы крэдыту будуць аналагічныя крэдыту 2007 года на $1,75 млрд — у адпаведнасці з умовамі дамоўленасці, прынамсі першы транш крэдыту падаецца на пятнаццаць гадоў з пяцігадовай адтэрміноўкай па асноўным доўгу па стаўцы LIBOR+3%. Дамова па другім траншу крэдыту павінная быць падпісаная да 28 лютага 2008 года. Акрамя гэтага, бакі зафіксавалі яшчэ некалькі дамоўленасцяў, якія, мабыць, таксама варта лічыць коштам пытання аб крэдыце для Расеі. Гэта мемарандум аб паразуменні паміж урадамі аб "каардынацыі мер па падвышэнні канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік", а таксама пратакол перамоваў паміж дэлегацыямі Расеі і Беларусі па пытанні "развіцця крэдытна-фінансавага супрацоўніцтва". Змест дакументаў невядомы.

Нагадаем, галоўным артыкулам нафтагазавага экспарту ў Беларусь з'яўляецца газ: пастаўкі яго з РФ "Газпрамам" складуць у 2009 годзе, паводле планаў кампаніі, каля 21,6 млрд куб. м. З 1 студзеня ў адносінах Беларусі дзейнічае формула кошту на газ, дакладны кошт паставак для краіны цяпер невядомы, крыніцы ў "Газпраме" ацэньваюць яе на пачатак 2009 года ў $200-250 за тысячу кубаметраў, што складае парадку $4 млрд. Выдаткі Беларусі на імпарт газу з РФ у 2008 годзе (21,2 млрд куб. м) склалі пры эфектыўным кошце каля $120 за тысячу кубаметраў каля $2,5 млрд. "Газпрам" купляе ў Беларусі паслугі па транспартоўцы газу, намінаваныя ў далярах, пастаўкі нафты ў Беларусь расейскімі кампаніямі таксама вядуцца на ўмовах даляравай аплаты. У цэлым да 40% знешняга гандлю краіны, такім чынам, будзе пераведзена на рублі.

Гэтая акалічнасць непазбежна зробіць расейскі рубель фактычнай рэзервнай валютай для нацбанка Беларусі. Адзначым, на рублёвы гандаль ён перайшоў пасля паніжэння ўзроўня ЗВР ніжэй за $4 млрд (у нацыянальным азначэнні яны на $400-500 млн вышэй, чым у азначэнні МВФ). Адзначым, альтэрнатывай расейскаму крэдыту для Беларусі быў супраціў ціску на беларускі рубель і атрыманне дапамогі з боку МВФ. Зрэшты, місія МВФ на мінулым тыдні толькі падоўжыла на тыдзень тэрміны працы ў Менску, не прыняўшы пэўнага рашэння аб фінансаванні эканомікі краіны на тыя ж $2 млрд.

Фінансавы выйгрыш Расеі ад пашырэння зоны рубля на Беларусь пакуль не вызначаны: устойлівасці рублю тое, што адбываецца, істотна не дадасць, а для "Газпрама" і "Газпрам экспарту" тое, што адбываецца, толькі малаважна зменіць рызыкі, звязаныя з курсавымі ваганнямі пры аперацыях у Беларусі. Беларусь жа ў 2009 годзе становіцца па сутнасці закладніцай валютнага курсу ў Расеі, скарачаючы магчымасць незалежнай курсавой палітыкі для беларускага рубля.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках