24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя ўсёткі закупіла ў Беларусі комплексы С-300

3

Турэцкая газета Today's Zaman пацвярджае інфармацыю аб набыцці Турцыяй беларускіх зенітна-ракетных комплексаў С-300.

Як паведамляе Today's Zaman, улады Турцыі дазволяць ізраільскім ВПС і войскам іншых краінаў Захаду скарыстацца зенітна-ракетнымі комплексамі З-300, якія яна закупляе, для трэніровак і вывучэння спосабаў іх падаўлення.

Інфармацыя аб намеры Турцыі набыць ва Украіне і Беларусі зенітна-ракетныя комплексы С-300 (SA-10 па класіфікацыі NATO), С-300В (SA-12) і тактычныя ЗРК на любое надвор'е "Тор" (SA-15) была апублікаваная выданнем у канцы жніўня. Рашэнне аб набыцці было прынятае 22 чэрвеня ў міністэрстве абароны Турцыі. Кошт дамоўленасці – 100 мільёнаў даляраў.

Усе закупленыя сістэмы будуць усталяваныя ў турэцкім трэніровачным авіацэнтры Конья, у якім праводзяць вучэнні не толькі турэцкія пілоты, але і ВПС сяброўскіх краінаў, уключаючы Ізраіль, Іярданію і Пакістан.

Паводле звестак турэцкай газеты, набытыя сістэмы прызначаныя для выпрабаванняў працы новай сістэмы радыёэлектроннай вайны EHTS мясцовай вытворчасці, аднак доступ да іх атрымаюць і арміі іншых краінаў.

Прычынай рашэння Анкары закупіць расейскія ЗРК з'яўляецца іх наяўнасць на ўзбраенні грэчаскай арміі. С-300 былі ў свай час набытыя Кіпрам, аднак з-за пярэчанняў Турцыі былі пастаўленыя Грэцыі і размешчаныя на востраве Крыт.

У ліпені гэтага года газета The Jerusalem Post сцвярджала, што "крыцкія" С-300 выкарыстоўваліся ізраільскімі ВПС падчас вучэнняў па адпрацоўцы нападу на Іран, якія праходзілі у чэрвені цяперашняга года.

У мінулую нядзелю кіраўнік праекту F-35, віцэ-прэзідэнт кампаніі Lockheed Martin Aeronautics Том Бербэйдж, які прыляцеў у Ізраіль для ўзгаднення дамоўленасці па набыцці ЦАХАЛам шматмэтавых знішчальнікаў пятага пакалення F-35 Lightning II, заявіў, што Ізраіль можа не баяцца продажу Сірыі і Ірану расейскіх зенітна-ракетных комплексаў С-300, калі на ўзбраенні ізраільскіх ВПС будуць знаходзіцца знішчальнікі F-35.

Паводле словаў Тома Бербэйджа, кампутарная сімуляцыя паказала, што ў боі ракетныя комплексы С-300 прайграюць знішчальнікам F-35.

Тым не менш, тэма паставак С-300 у блізкаўсходніх рэгіён (найперш, Сірыі і Ірану) будзе паднятая сёння прэм'ер-міністрам Ізраілю Эхудам Ольмертам на перамовах у Маскве з расейскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках