ЕЗ укладзе 128 млн еўраў у пашырэнне газавага порта ў польскім Свінавуйсце
- 24.04.2019, 20:15
- 6,793
Еўракамісія задаволеная падпісаннем дамовы аб сумесным фінансаванні з Польшчай пашырэння порта ЗПГ у Свінавуйсце.
Еўрапейская камісія задаволеная падпісаннем дамовы аб сумесным фінансаванні з Польшчай пашырэння порта звадкаванага прыроднага газу ў польскім горадзе Свінавуйсце, паведамляе «Радыё Польшча».
Прэс-сакратар ЕК Аляксандр Вінтэрштайн паведаміў, што з бюджэту ЕЗ будзе пералічана амаль 128 мільёнаў еўраў, каб павялічыць прапускную здольнасць тэрмінала і пабудаваць трэці рэзервуар для звадкаванага газу:
«Гэта адзіная ўстаноўка з такой магутнасцю ў Цэнтральнай і Усходняй і Паўночнай Еўропе. Калі тэрмінал будзе гатовы, ён адкрые польскі рынак газу для новых пастаўшчыкоў і ўнясе ўклад у забеспячэнне розных крыніц паставак энэргіі ў Польшчу і яе бяспекі».