7 траўня 2024, aўторак, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідзе антыцыклон з Заходняй Украіны: Якое будзе надвор'е ў выходныя

2
Ідзе антыцыклон з Заходняй Украіны: Якое будзе надвор'е ў выходныя

Прагноз сіноптыкаў.

27 красавіка ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, цэнтр якога перамесціцца з Заходняй Украіны на Гомельскую вобласць. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, паведамляе сайт pogoda.by.

У начны і ранішні час месцамі будзе згушчацца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1… +6°С, месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0… -3°С; максімальная тэмпература паветра днём +14… +20°С. Атмасферны ціск будзе расці.

28 красавіка надвор'е ў асноўным будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і днём па Віцебскай і Менскай абласцях адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па Віцебскай і Менскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2… +9°С, максімальная днём +15… +22°С.

29 красавіка ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў цёплай паветранай масе, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні сярэдні, днём па захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2… +8°С, па захадзе Беларусі да +10°С, максімальная днём +18… +25°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках