28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль пачаў наносіць удары ў адказ па сектары Газа

Ізраіль пачаў наносіць удары ў адказ па сектары Газа
ФОТА: RIA.RU

ХАМАС праводзіць эвакуацыю вайсковых пастоў.

Войска Ізраіля нанесла ўдар у адказ па тэрарыстычных цэлях у сектары Газа.

"Мы толькі што пачалі наносіць ўдары па тэрарыстычных аб'ектах у Газе. Падрабязнасці будуць пазней", - паведамляе войска абароны Ізраіля ў Twitter.

Як паведамляе Haaretz, прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху, які таксама з'яўляецца міністрам абароны, правёў экстранную кансультацыю аб пытаннях бяспекі ў штабе войска ў Тэль-Авіве.

СМІ Газы паведамілі, што ХАМАС пачаў эвакуацыю вайсковых пастоў.

Напярэдадні вечарам, 14 сакавіка, тэрарыстычная групоўка ХАМАС ўдарыла па горадзе Тэль-Авіў у Ізраілі з ракет, у сувязі з чым у краіне абвешчаная трывога. У бок Тэль-Авіва былі выпушчаныя дзве ракеты. Мяркуецца, што гаворка ідзе пра некіравальныя ракеты М-75, якія вырабляюцца рухам ХАМАС. Далёкасць гэтых ракет - 75 км. Гэтага дастаткова, каб трапіць у мішэні ў Тэль-Авіве

Паводле інфармацыі медыкаў, некаторыя жыхары пацярпелі ад панічных атак, у сувязі з чым ім была нададзеная медыцынская дапамога.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках