Расейцы вярбуюць беларускую моладзь для збору БПЛА
8- 28.04.2024, 21:11
- 8,816
Што вядома.
У Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце пачаўся Міжнародны маладзёвы форум у распрацоўцы БПЛА, які курыруюць расейцы.
Пра гэта паведамілі ў Цэнтры нацыянальнага супраціву.
«На форуме былі заўважаныя прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі ПВК “Вагнер”. Задачай форуму з'яўляецца “максімальна задзейнічаць маладых беларусаў у распрацоўцы і вытворчасці БПЛА для УС РФ”.
Куратарамі форуму з'яўляюцца дзяржсакратар “саюзнай дзяржавы” Дзмітрый Мезенцаў і амбасадар РФ Барыс Грызлоў.
Таксама ў Менск прыехала прадстаўнічая дэлегацыя ад Казанскага тэхнічнага даследчага ўніверсітэта, якая займаецца распрацоўкай баявых БПЛА ў РФ. Менавіта ва ўніверсітэце ў Казані чакаюць пастаўкі навуковых кадраў для працы на расейскі АПК», – гаворыцца ў паведамленні.