Украінцы, якіх забіў расеец у Нямеччыне, былі вайскоўцамі на лячэнні
36- 28.04.2024, 21:56
- 22,970
Удакладняецца інфармацыя пра падраздзяленні, у якіх служылі байцы.
Двое ўкраінцаў, забітых расейцам у Нямеччыне, былі вайскоўцамі, якія праходзілі рэабілітацыю за мяжой. Такую папярэднюю інфармацыю абвясцілі ў прэс-службе Міністэрства замежных справаў Украіны.
Кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба даручыў Дэпартаменту консульскай службы МЗС і Генеральнаму консульству ў Мюнхене трымаць справу на асаблівым кантролі і знаходзіцца ў сталым кантакце з праваахоўнымі органамі ФРГ, «каб забойца быў пакараны паводле ўсёй строгасці закону», адзначылі там.
27 красавіка на тэрыторыі нямецкага гандлёвага цэнтра Tengelmann былі забітыя два ўкраінцы: 36-гадовы мужчына загінуў на месцы ад нажавых раненняў, 23-гадовы пацярпелы памёр у лякарні ў той вечар.
Увечары на наступны дзень нямецкія паліцыянты арыштавалі 57-гадовага расейца, які падазраецца ў забойстве.
Украінская дыпламатычная ўстанова таксама пацвердзіла інфармацыю, што затрыманы паводле падазрэння ў здзяйсненні забойства – расеец.