14 траўня 2024, aўторак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія паляўнічыя могуць атрымаць новы статус

11
Беларускія паляўнічыя могуць атрымаць новы статус

Ужо ствараецца адпаведная сістэма.

У Беларусі ўсе ахвочыя паляўнічыя могуць стаць снайперамі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ заявіў старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Ігар Шуневіч.

Паводле ягоных словаў, цяпер у БТАР самыя трапныя паляўнічыя і не толькі могуць прайсці перападрыхтоўку паводле адной з ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў і атрымаць новы статус – снайпер.

«Я вам так скажу сакрэтна, што колькасць ахвотных прайсці перападрыхтоўку паводле сістэмы “Снайпер”, скажам так, паводле адной з ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў перавысіла ўсе мае чаканні. Таму на сёння ствараецца сістэма задзейнічання такіх спецыялістаў, іх перанавучання», – сказаў Шуневіч.

Акрамя таго, старшыня арганізацыі адзначыў, што на лініі Мінабароны гэты працэс ужо запушчаны, а таксама дадаў, што цяпер у БТПР знаходзіцца прыкладна 60 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках