28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіча прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе

8
Януковіча прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Абалонскі раённы суд Кіева вынес пастанову.

Абалонскі раённы суд Кіева 24 студзеня завочна прызнаў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, дапамозе ў змене мяжы краіны і ў вядзенні агрэсіўнай вайны. Жывую трансляцыю з залы суда вёў тэлеканал «112 Украіна».

Агучваючы пастанову, суддзя сказаў, што віна Януковіча даведзеная нягледзячы на тое, што сам ён яе не прызнае.

«Суд, выслухаўшы сведчанні сведак, даследаваўшы довады экспэртаў, дакументы і рэчавыя довады <...> віна абвінавачанага ва ўчыненні злачынстваў <...> даведзеная», - пастанавіў суд.

У Абалонскім судзе Кіева разглядаюць справу паводле абвінавачвання Януковіча ў дзяржаўнай здрадзе. Абвінавачванне просіць суд прызнаць Януковіча вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса - ч. 5 арт. 27 (дзяржаўная здрада), ч. 2 арт. 437 (дапамога ў вядзенні агрэсіўнай вайны), ч. 3 арт. 110 (дапамога ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, што пацягнула гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы) - і прысудзіць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Экс-прэзідэнт не бярэ удзелу ў працэсе. Пасля ўцёкаў з Украіны ў лютым 2014 года ён пражывае ў Расеі.

5 снежня 2018 года Абалонскі раённы суд выдаліўся ў дарадчы пакой для вынясення прысуду. 23 студзеня ў прэс-службе суда заявілі, што суддзя пачне агучваць прысуд паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе экс-прэзідэнта 24 студзеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках