Байцы ГУР знішчылі найноўшую антыдронавую РЛС «Дзядоўнік» коштам $100 тысячаў
2- 28.04.2024, 19:18
- 4,220
Відэафакт.
Падраздзяленні Галоўнай управы разведкі здолелі пры дапамозе дрона знішчыць новую расейскую сістэму радыёлакацыі «Дзядоўнік».
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа разведкі Мінабароны Украіны.
Аперацыя была праведзеная 26 красавіка – байцы групы «Гусі-9», супольна з падраздзяленнем актыўных дзеянняў ГУР, выявілі і нанеслі агнявую паразу па апаратнай сувязі і самой станцыі.
РЛС «Дзядоўнік» выкарыстоўвалі для выяўлення малых паветраных цэляў, напрыклад – дронаў, на адлегласці да 15 кіламетраў і на вышыні да 5 кіламетраў.