12 траўня 2024, Нядзеля, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі сенатар прапанаваў аб'яднаць Беларусь і Калінінградскую вобласць

34
Расейскі сенатар прапанаваў аб'яднаць Беларусь і Калінінградскую вобласць

Але потым раздумаўся.

Чалец Рады федэрацыі Расеі ад акупаванага Крыма Сяргей Цакоў, чалец партыі «Адзіная Расея», заявіў, што калі войскі NATO і беларускай апазіцыі ўварвуцца ў Беларусь, то «Беларусь уз'яднаецца з тэрыторыяй Калінінграда». Пазней з'явіліся навіны, што Сяргей Цакоў рыхтуе прапановы аб'яднання расейскага суб'екта з Беларуссю. Аднак сам сенатар заявіў, што «проста разважаў пра магчымыя геапалітычныя наступствы ў выпадку ўзнікнення падобнай сітуацыі, а не пра канкрэтныя дзеянні расейскіх уладаў».

Расейскі сенатар заявіў «РІА Навіны», што правакацыйныя дзеянні NATO і беларускай апазіцыі ў дачыненні да Менска, захоп часткі тэрыторыі і ўвод войскаў у Беларусь прывядуць да адказу як ад Менска, так і ад Масквы.

«Усе гэтыя NATOўскія дзеячы фармуюць тэрарыстычныя групоўкі на тэрыторыі Расеі і сяброўскай нам Беларусі… Але іхняя надзея на захоп тэрыторыі ці правядзенне перавароту – тэарэтычныя выдумкі, нічога падобнага ў іх не атрымаецца. Калі яны ажыццявяць захоп і ўварвуцца на тэрыторыю Беларусі, то ў гэтым выпадку, я ўпэўнены, адбудзецца тое, што павінна адбыцца: Беларусь уз'яднаецца з тэрыторыяй Калінінграда. Гэта значыць, яны значна больш страцяць, чым могуць сабе гіпатэтычна набыць у канфлікце, які яны паспрабуюць арганізаваць на тэрыторыі Беларусі, – сказаў Цэкаў.

Пазней у Telegram з'явіліся навіны, што Сяргей Цакоў рыхтуе прапановы аб'яднання расейскага суб'екта з Беларуссю.

«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Я не збіраюся рабіць ніякіх прапановаў. Беларусь – самастойная і незалежная дзяржава», – адзначыў расейскі сенатар у каментары «Коммерсанту». Паводле ягоных словаў, раней ён проста разважаў пра магчымыя геапалітычныя наступствы ў выпадку ўзнікнення падобнай сітуацыі, а не пра канкрэтныя дзеянні расейскіх уладаў.

Нагадаем, на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускія добраахвотнікі плануюць захапіць Кобрынскі раён. А кіраўнік КДБ Іван Церцель паведаміў, што беларускія спецслужбы папярэдзілі ўдары беспілотнікаў з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Менску – у Вільні гэта назвалі нонсэнсам і дэзынфармацыяй.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках