28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны знайшоў у прапагандыста Салаўёва яшчэ адну вілу ў Італіі

48
Навальны знайшоў у прапагандыста Салаўёва яшчэ адну вілу ў Італіі
УЛАДЗІМІР САЛАЎЁЎ

Расейскі прапагандыст - уладальнік шыкоўнай нерухомасці і «Майбаха».

Вось вам колькі віл у Італіі трэба для шчасця, - задаецца пытаннем расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны на сваім сайце navalny.com.

З імавернасцю 90% на гэтае пытанне вы адказваеце: эээээ...мммм...ды мне б хоць нармальнае лецішча ў Падмаскоўі.

Адсутнасць амбіцый загубіць вас. А таксама прагнасць вам патрэбная. Здаровая прагавітасць. Наш сённяшні герой проста так і кажа ў роліку: каб атрымаць гэта ўсё, трэба хацець. Трэба быць сквапным!

Уладзімір Рудольфавіч Салаўёў вельмі прагавіты. Таму ён на ўсё здатны.

Я вельмі рады таму, што пасля першай серыі нашага міні-серыяла «Прапагандысты», прысвечанага віле Салаўёва на возеры Кома ў Італіі, цяпер у каментарах да кожнага артыкула пра яго, у рэпліках на кожны твіт гэтага ілжывага жуліка абавязкова ёсць хтосьці, хто нагадвае яму аб гэтай нерухомасці.

І трэба нагадваць, асабліва ў тыя перыяды, калі гэты «журналіст» б'ецца ў чадзе асаблівага патрыятызму і «славіць Русь», супрацьпастаўляючы яе загніваючай Еўропе.

Толькі вымушаны сёння абвясціць публічна.

Звесткі аб тым, што ў тэлевядоўцы Уладзіміра Салаўёва ёсць віла на італійскім возеры Кома, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Таму што ў яго там «не закрыты, а адкрыты пералом».

Таму што ў тэлевядоўцы Салаўёва ёсць дзве вілы на італійскім возеры Кома.

Мы іх знайшлі і сфатаграфавалі для вас. Усе падрабязнасці ёсць у роліку, а тут я проста пакіну дакументы для пацвярджэння.

Гэта дамова куплі-продажу.

Дата пакупкі: 29 ліпеня 2013

Месца: Менаджыё, Кома (11 км на аўтамабілі ад іншага ягонага дома). Дом размешчаны на пагорку на самым краі пасёлка каля лесу.

Уласнік: Салаўёў Уладзімір Рудольфавіч

Прафесія пакупніка вілы: артыст. (Тут не паспрачаешся, не называць жа яго «журналістам»)

Уладзімір Салаўёў прадстаўляецца ў Італіі мясцовым жыхаром. Дамічыліята.

Вось выпіска з кадастру:

Вось выпіска з кадастру на гасцявы дом:

Аднак будзем справядлівыя і да Салаўёва. Ён марнуе свае грошы не толькі ў Італіі. Вось зусім нядаўна інвеставаў вялікую суму - боізу 15 мільёнаў рублёў у куплю на тэрыторыі нашай краіны.

14 лютага 2018 года тэлевядоўца павіншаваў сваю ўлюбёную валянцінку. Гэта значыць, сябе, вядома. Набыў сабе «Майбах».

І атрымлівае асалоду ад гэтага шэдэўра нямецкага аўтапрама, не звяртаючы ўвагі на штрафы.

Маралізаваць не буду. Ужо з Салаўёвым усё дакладна зразумела. Кляйма няма дзе ставіць. Злодзей, жулік і хлус.

Гэта ўжо ўсёй краіне зразумела, наша задача проста распаўсюдзіць гэтае відэа як мага шырэй, асабліва сярод тых, хто глядзіць тэлевізар.

«У яго дзве вілы ў Італіі», - вось што павінна быць у галаве ў кожнага тэлегледача, калі ён бачыць Рудольфавіча на экране.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках