29 красавiка 2024, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Капскі давёў, што спраўджваюцца мары звычайнага беларускага хлапца, які хацеў дамагчыся недасягальнага»

2
«Капскі давёў, што спраўджваюцца мары звычайнага беларускага хлапца, які хацеў дамагчыся недасягальнага»

Еўропа даведалася пра тое, што ў Барысаве ёсць футбол.

Журналіст газеты «Прессбол» Сяргей Шчурко мяркуе, што ў Барысаве абавязаны назваць вуліцу ў гонар Анатоля Капскага:

- Упэўнены, што ў Барысаве ёсць некалькі дзясяткаў вуліц, названых імёнамі рэвалюцыянераў і дзеячаў савецкіх часоў, якія ніколі не былі ў гэтым славутым горадзе і карысці ад якіх было не было больш, чым шкоды.

Дык вось - адна з самых найлепшых вуліц горада павінна насіць імя гэтага выдатнага чалавека, які зрабіў немагчымае. Бо менавіта дзякуючы яму Еўропа даведалася пра існаванне гэтага нават не абласнога, а раённага цэнтра. Пра тое, што ў Барысаве ёсць футбол. Добры. А часам нават вельмі добры, за які не сорамна перад немцамі, італійцамі і іншымі гішпанцамі.

А яшчэ патрэбны помнік - на стадыёне, а лепш на ўездзе ў горад. Каб усе ведалі, што родны Барысаў памятае яго. Гэта самае малое, што мы можам зрабіць для цябе, Толік. Ты быў найлепшым і давёў усім, што спраўджваюцца нават самыя дзёрзкія мары - звычайнага беларускага хлапца, які хацеў дамагчыся немагчымага, - напісаў Шчурко на сваёй старонцы ў Facebook.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках