Даляр і еўра пайшлі ўверх у пачатку тыдня
1- 29.04.2024, 14:44
- 4,540
Актуальныя курсы валют.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 красавіка даляр і еўра зноў пайшлі ўгару.
Курс даляра вырас на 0,63% - да 3,2542 рубля.
Еўра ўмацаваўся на 0,38% - да 3,4759 рубля.
Расейскі рубель патаннеў на 0,5% - да 3,4893 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Юань падаражэў на 0,14% - да 4,4492 рубля за 10 юаняў.