Менскі кінатэатр не пусціў у залу дзяцей з папкорнам
10- 29.04.2024, 14:07
- 5,232
Бацька дабіўся кампенсацыі маральнай шкоды.
Кінатэатр SkyLine Cinema у Менску быў аштрафаваны за адмову ўпусціць у залу мужчыну з дзецьмі, у якога быў свой папкорн і газаваная вада. Супрацоўнік забараніў ім уваход, спасылаючыся на тое, што ежа была набытая не ўнутры кінатэатра.
Мужчына быў вымушаны набыць папкорн у бары для дачок і іх сяброў, пасля чаго ён звярнуўся ў суд. У заяве ён напісаў аб парушэнні правоў і тым, што "адчуў пачуццё прыніжэння, з-за чаго ў яго павысіўся артэрыяльны ціск і яму давялося прымаць лекі".
У выніку разгляду справы ў Ленінскім раённым судзе Менска было ўстаноўлена, што правілы кінатэатра не маюць забароны на ўнос уласнай ежы. Мужчыну было выплачана 100 рублёў кампенсацыі за маральную шкоду.