29 красавiка 2024, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Жарко: У вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе

57
Лукашэнка - Жарко: У вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе

Дыктатар запатрабаваў ад віцэ-прэм'ера даць справаздачу аб становішчы спраў у медыцыне.

Лукашэнка раскрытыкаваў віцэ-прэм'ера Васіля Жарко за недапрацоўкі ў развіцці сферы аховы здароўя.

«Чаму не прыйшлі да мяне, не сказалі. Чаму ў вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе, а тут вы не паспелі. У Гомелі вы не паспелі, тут вы не паспелі», - сказаў Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён у аўторак, паведамляе interfax.by.

Як паведамлялася, КДБ Беларусі выявіў маштабную карупцыйную схему ў сістэме дзяржзакупаў, а менавіта, у сістэме забеспячэння аховы здароўя медтэхнікай і лекамі.

Фігурантамі справы з'яўляюцца чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя, галоўныя лекары буйных лякарняў, кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў і прадстаўнікі бізнэсу.

За хабар, напрыклад, былі затрыманыя намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Ігар Ласіцкі, генеральны дырэктар прадпрыемства «Белфармацыя» Вячаслаў Гніцій, дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі (у ягоных схованках выяўлена блізу $500 тысяч), галоўныя лекары шэрагу лякарняў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках