28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч: Лукашэнка, мы прыйдзем па цябе

17
Мікола Статкевіч: Лукашэнка, мы прыйдзем па цябе
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

БНК патрабуе спынення пераследу незалежнай прэсы.

Пра гэта лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

- «Прэцэдэнт» любіць праводзіць рэпрэсіі ў жніўні. Беларусы раз'язджаюцца па вёсках, лецішчах, марскіх узбярэжжах або сезонных заробках. Заходнія палітыкі адпачываюць на вакацыях. Можна хуценька засудзіць-пасадзіць. А потым, увосень, грамадства і «карысныя ідыёты» на Захадзе апынуцца перад адбыўшымся фактам.

Вось і цяпер - судзяць прафзвяз РЭП. Арыштоўваюць абаронцаў Курапатаў. Пахапалі журналістак ужо самых умераных выданняў - хочуць прымусіць іх да правільнага, з пункту гледжання «прэцэдэнту», асвятлення падзей. І да «супрацоўніцтва», безумоўна.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс не збіраецца моўчкі назіраць за гэтай «сезоннай» расправай над грамадзянскай супольнасцю, над журналістамі, над «Хартыяй-97» і «Белсатам». Мы патрабуем ад уладаў неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і спынення пераследу незалежнай прэсы.

Калі наша патрабаванне не будзе выкананае, то на наступным тыдні мы прыйдзем з ім да таго, па чыім загадзе адбываюцца пераследы невінаватых.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках