26 красавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША на Трампа абрынуўся шквал крытыкі пасля Хельсінкі

57
У ЗША на Трампа абрынуўся шквал крытыкі пасля Хельсінкі
ФОТА: AP

Сваё меркаванне выказалі прадстаўнікі абедзвюх партый.

Амерыканскія палітыкі шакаваныя выступам прэзідэнта Дональда Трампа, які пасля сустрэчы з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным не падтрымаў высновы амерыканскай выведкі аб расейскім умяшанні ў выбары, дадаўшы, што Пуцін «рашуча і настойліва гэта адмаўляў». «Голас Амерыкі» прапануе на сваім сайце першыя крытычныя водгукі амерыканскіх палітыкаў на выказванні Трампа ў Хельсінкі.

Падчас выступу на супольнай прэс-канферэнцыі з Пуціным пасля саміту ў Хельсінкі, амерыканскі лідар назваў расследаванне спецпракурора Роберта Мюлера катастрофай для сваёй краіны.

Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, чалец камітэта ўзброеных сіл, які звычайна падтрымлівае Трампа, заявіў у панядзелак, што выступ прэзідэнта дэманструе «слабасць» ЗША.

Грэм напісаў у Твітэры: «Прэзідэнт Трамп выпусціў магчымасць рашуча прыцягнуць Расею да адказнасці за ўмяшанне ў выбары 2016 года і выступіць са строгім папярэджаннем з нагоды будучых выбараў. Гэты адказ прэзідэнта Трампа будзе расцэнены Расеяй як прыкмета слабасці і створыць больш праблем, чым развязанняў».

Сенатар-рэспубліканец Джон МакКейн заявіў: «Сённяшняя прэс-канферэнцыя ў Хельсінкі была адным з самых ганебных выступаў амерыканскага прэзідэнта ў гісторыі. Шкода, прычыненая наіўнасцю Трампа, яго самаўлюбёнасцю, ілжывым успрыманнем эквівалентнасці і сімпатыяй да аўтарытарных лідараў, складана ацаніць».

Пол Раян, адзін з вядучых рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў, сказаў: «Няма ніякіх сумненняў у тым, што Расея ўмешвалася ў нашы выбары, і прадаўжае спробы пахіснуць дэмакратыю тут і ва ўсім свеце. Няма ніякай маральнай эквівалентнасці паміж ЗША і Расеяй, якая па-ранейшаму варожа настроеная да нашых асноўных каштоўнасцяў і ідэалаў».

Сенатар ад штата Арызона Джэф Флейк, які сыходзіць у адстаўку, рэгулярна крытыкуе Трампа, заявіў: «Ніколі не думаў, што наступіць дзень, калі амерыканскі прэзідэнт будзе стаяць на сцэне з расейскім прэзідэнтам і ўскладаць на ЗША віну за расейскую агрэсію. Гэта сорамна».

Кангрэсмэн-рэспубліканец ад штата Ілінойс Адам Кінзінгер заявіў: «Амерыканскі народ заслугоўвае праўды, і грэбаваць легітымнасцю нашай выведкі - непавага да людзей, якія служаць гэтай краіне. Пора паглядзець праўдзе ў вочы. Пуцін нам не сябар, ён вораг нашай свабоды».

Джэймс Клэпер, які займаў пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі пры экс-прэзідэнце Бараку Абаму, сказаў у інтэрв'ю CNN: «Прэзідэнт Злучаных Штатаў фактычна капітуляваў і, мяркуючы з усяго, спалохаўся Уладзіміра Пуціна. Гэта было ўражліва і вельмі непрыемна».

Дзейны кіраўнік нацыянальнай выведкі Дэн Коўтс у сваёй заяве напісаў: «Мы далі вельмі выразную ацэнку з нагоды расейскага ўмяшальніцтва ў выбары 2016 года і прадаўжэння настойлівых спробаў Расеі пахіснуць нашу дэмакратыю».

Дэмакраты таксама абураныя каментарамі Трампа.

Сенатар ад штата Вірджынія Марк Уорнер, чалец камітэта выведкі, які пагадзіўся з высновамі выведграмадства аб расейскім умяшанні ў выбары, заявіў: «Гэта сапраўдная ганьба, што прэзідэнт прыняў бок Пуціна, а не ўласнай выведкі, і паклаў на ЗША віну за расейскую атаку на нашу дэмакратыю».

Сенатар Элізабэт Уорэн, якая можа стаць спаборніцай Трампа на выбарах 2020 года, сказала, што Трамп на міжнародным узроўні «ганьбіць Амерыку, падрывае веру ў нашы інстытуты, аслабляе нашы альянсы».

Сенатар ад штата Вірджынія Цім Кейн, які балатаваўся ў пары з Хілары Клінтан на выбарах 2016 года, назваў выступ Трампа «сумным і ганебным момантам» для краіны.

Сенатар-дэмакрат ад штата Фларыда Біл Нэльсан адзначыў, што існуе пагроза ўмяшання Расеі ў хуткія выбары ў Кангрэс. Адмова нашага прэзідэнта прызнаць, што Пуцін умешваўся ў нашыя выбары, павінен устрывожыць нас усіх, - сказаў Нэльсан. - Нежаданне прэзідэнта даць яму адпор і заступіцца за нашу краіну непрымальнае і ганебнае».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках