29 красавiка 2024, панядзелак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе дзевяць мадэрнізаваных заводаў дрэваапрацоўкі прынеслі страты

18
Усе дзевяць мадэрнізаваных заводаў дрэваапрацоўкі прынеслі страты

У прадпрыемствы фундавалі больш за мільярд даляраў.

Усе 9 мадэрнізаваных заводаў дрэваапрацоўкі ў 2017 годзе прынеслі страты. Прадпрыемствы, у абнаўленне якіх з 2007 да 2013 года агулам ўкладзена больш за $1 млрд, летась каштавалі беларускай эканоміцы яшчэ прыкладна $55 млн, паведамляе «Еўрарадыё».

Фінансавая падтрымка дрэваапрацоўкі пачалася ў 2007 годзе. На згоду Лукашэнкі цягам шасці гадоў крэдыты на агульную суму больш за 1 мільярд еўраў атрымалі «Барысаўдрэў», «Віцебскдрэў», «Гомельдрэў», «Івацэвічдрэў», «Мастоўдрэў», «Рэчыцадрэў», «Фандок», «Магілёўдрэў», «Мазырскі ДОК». Праз нейкі час чыноўнікі сталі называць абнаўленне дрэваапрацоўчай галіны мадэрнізацыяй. Гэта ж слова пасля прыляпілася і да «перабудовы», распачатай уладамі на цэментных заводах.

Напрыклад, ААТ «Івацэвічдрэў», якое, як і іншыя прадпрыемствы дрэваапрацоўкі, уваходзіць у канцэрт «Беллеспаперапрам», з 2008 да 2013 года атрымала 34 крэдыты на 111 506 823,7 еўра 147 551 728,79 расейскіх рублёў 171 031, 36 даляраў ЗША. Нагадаем, такіх заводаў у Беларусі дзевяць.

З разлікаў чыноўнікаў, дрэваапрацоўчыя заводы даўным-даўно павінны прыносіць прыбытак. Але хтосьці пралічыўся, і яны дагэтуль застаюцца стратнымі. Каб аплачваць хоць бы рахункі за электраэнэргію і адсоткі за ўжо ўзятыя крэдыты, яны атрымліваюць новыя пазыкі ад дзяржавы.

Тэрміны заканчэння мадэрнізацыі неаднаразова пераносіліся і зрываліся. Камітэт дзяржкантролю выявіў шэраг парушэнняў падчас мадэрнізацыі. Дырэктар «Барысаўдрэва» Уладзімір Мальцаў нават трапіў пад суд - праўда, пазней быў вызвалены проста ў зале суда.

У кастрычніку 2015 года кіраўнік «Банка развіцця» Сяргей Румас дакладваў Лукашэнку, што шэсць з дзевяці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў «маюць пэўны патэнцыял і могуць выйсці на рэнтабельную працу». Але, як бачым, за два гады гэтага так і не адбылося.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках