16 траўня 2024, Чацвер, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя танныя ва ўтрыманні аўтамабілі

6
Названыя самыя танныя ва ўтрыманні аўтамабілі

Топ-5.

Часопіс Consumer Reports апублікаваў спіс машынаў, якія найболей выгодныя ў абслугоўванні. Пералік складалі на аснове водгукаў аўтаўладальнікаў за апошнія 12 месяцаў пра выдаткі на абслугоўванне (уключаючы замену алівы, шыны і іншае), не ўлічваючы сродкі на рамонт пасля аварый, піша av.by

Як паказала даследаванне, найменш затратнай у плане ўтрымання маркай стала Tesla. За дзесяцігадовы перыяд агульныя выплаты за тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўто брэнда склалі ўсяго 4035 даляраў. Сярэдні ж кошт абслугоўвання «Тэслы» за першыя пяць гадоў – усяго 580 у. а.

Гэты аналіз дэманструе: валоданне электрамабілем Tesla можа быць значна таннейшым у параўнанні з аўтамабілямі з рухавіком унутранага згарання, што абумоўлена меншай колькасцю частак, якія рухаюцца. Праўда, патэнцыйная замена батарэі электракара, якая абыдзецца ад $10000 да $20000 у залежнасці ад мадэлі і адбываецца па-за гарантыяй, здольная нівеляваць гэтыя перавагі.

Вяртаючыся да рэйтынгу, адзначым: у топ-5 самых выгадных для абслугоўвання машынаў размясціліся практычна адны амерыканцы. Так, другое месца займае Buick ($900 у першыя пяць гадоў валодання). Трэцюю пазіцыю ў рэйтынгу атрымала Toyota з вынікам $4900, чацвёрты радок у Lincoln ($5040), замыкае пяцёрку лідараў Ford ($5400).

Самым дарагім у абслугоўванні брэндам стаў Land Rover. Сярэднія выдаткі на ягонае ўтрыманне – $4250 за першыя пяць гадоў і $19250 за дзесяцігадовы перыяд. У цэлым жа ў апошняй пяцёрцы астатнія месцы размеркаваліся паміж нямецкімі маркамі: BMW (9500 даляраў за 10 гадоў валодання), Audi (9890 даляраў), Mercedes-Benz (10525 даляраў) і Porsche (14090 даляраў).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках