5 траўня 2024, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упершыню за паўгода ўпаў ніжэй за $69

4
Кошт нафты Brent упершыню за паўгода ўпаў ніжэй за $69

Зніжэнне коштаў адбылося на фоне заяў Дональда Трампа.

Падчас таргоў на Лонданскай біржы барэль Brent уночы 11 лістапада апускаўся да адзнакі $68,97, што з'яўляецца мінімальным паказчыкам за апошнія паўгода. На 06:40 паводле Менску сітуацыя на рынку скарэктавалася, і каціроўкі падняліся да $69,50 за барэль, паведамляе РБК.

Як паведамляе агенцтва Reuters, на настроі трэйдараў паўплывала заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які запатрабаваў ад краін OPEC не скарачаць здабычу. На ягоную думку, цяперашнія кошты ўсё яшчэ завышаныя.

На думку экспэртаў, уплывае на кошт і ўмацаванне даляра. Дарагая амерыканская валюта прыводзіць да таго, што краіны, якія не выкарыстоўваюць яе вымушаныя купляць нафту менш выгадным коштам.

Напярэдадні кошты, наадварот, ішлі ўверх, бо Савудаўская Арабія заявіла аб планах паменшыць здабычу з боязі, што перанасычэнне рынку прывядзе да занадта прыкметнага зніжэння коштаў. Менавіта выступ міністра энэргетыкі каралеўства Халіда аль-Фаліха выклікала незадаволенасць кіраўніка Белага дома.

Да пачатку кастрычніка барэль Brent дасягаў адзнакі $85 праз страх, што санкцыі супраць Ірана прывядуць да дэфіцыту на рынку. Аднак пакуль гэтыя прагнозы не спраўдзіліся, бо Расія і Савудаўская Арабія нарасціла здабычу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках