18 траўня 2024, Субота, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Расея пачала інфармацыйную падрыхтоўку да аперацыі «Майдан-3»

38
ISW: Расея пачала інфармацыйную падрыхтоўку да аперацыі «Майдан-3»

Аналітыкі даведаліся падрабязнасці.

Абвяшчэнне МУС Расеі ў вышук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, камандуючага Наземнымі войскамі УСУ Аляксандра Паўлюка і экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, з'яўляецца спробай РФ устанавіць юрысдыкцыю сваіх законаў у суверэнных постсавецкіх краінах і інфармацыйнай падрыхтоўкай да аперацыі «Майдан-3».

Як паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW), Крэмль працягвае спрабаваць падаць несправакаваную вайну супраць Украіны інакш, чым яна ёсць насамрэч.

Аналітыкі ISW звярнулі ўвагу на той факт, што МУС Расеі не ўдакладніла злачынствы Зяленскага, Паўлюка і Парашэнкі, а таксама імаверныя злачынствы папярэдніх украінскіх чыноўнікаў, якіх РФ абвясціла ў вышук, напрыклад, начальніка ГУР Мінабароны Кірыла Буданава і кіраўніка СБУ Васіля Малюка.

Адзін з расейскіх мілблогераў сцвярджае, што ордэр на арышт Зяленскага не дазволіць яму наведаць краіны, якія маюць дамову аб экстрадыцыі з Расеяй.

У ISW таксама нагадалі папярэджанні афіцыйнага Кіева аб тым, што Масква ўзмацняе існую інфармацыйную аперацыю пад назвай «Майдан 3», накіраваную на фармаванне сярод украінцаў сумневаў у легітымнасці прэзідэнцтва Зяленскага. Магчыма, гэтая аперацыя дасягне піка ў канцы траўня.

«Пастанова Крамля абвясціць Зяленскага, Паўлюка і Парашэнку ў вышук, магчыма, з'яўляецца часткай расейскай інфармацыйнай аперацыі «Майдан 3» і шырэйшых намаганняў Крамля ў дыскрэдытацыі цяперашняга і папярэдніх празаходніх украінскіх урадаў, якія прыйшлі да ўлады пасля Еўрамайдану 2014 года ва Украіне», - тлумачаць эксперты ў справаздачы.

У Інстытуце адзначылі, што гэта таксама з'яўляецца адным з аспектаў бесперапынных намаганняў РФ на зацвярджэнне юрысдыкцыі федэральных законаў у суверэнных еўрапейскіх і постсавецкіх краінах.

«Раней МУС Расеі ўжо абвясціла ў вышук некалькіх службовых асоб з краін-чальцоў NATO, прынамсі, Эстоніі, Латвіі і Літвы, за нібыта парушэнне шэрагу расейскіх федэральных законаў на тэрыторыі краін-чальцоў NATO. Высілкі Крамля па зацвярджэнні юрысдыкцыі расейскіх законаў накіраваныя на стварэнне інфармацыйных умоў, якія павінны апраўдаць імаверную будучую расейскую агрэсію супраць краін-сябраў NATO», - заключаюць у ISW.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках