26 красавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўзламалі ФІФА

Хакеры ўзламалі ФІФА

Федэрацыя не ўдакладняе, калі гэта адбылося і якія менавіта звесткі былі скрадзеныя.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) паведаміла, што ў выніку кібератакі хакеры незаконна атрымалі доступ да звестак арганізацыі.

Як піша Lenta.ru, заяву прэзідэнта федэрацыі Джані Інфанціна прыводзіць Associated Press.

«ФІФА ўжывае ўсе неабходныя захады, каб адэкватна рэагаваць на інцыдэнты, звязаныя з інфармацыйнай бяспекай, а таксама прадаўжае паслядоўна паляпшаць сістэму абароны кампутарнага асяроддзя», - адзначылі ў арганізацыі.

Федэрацыя не ўдакладняе, калі гэта адбылося і якія менавіта звесткі былі скрадзеныя. У ФІФА таксама заявілі, што асуджаюць усе спробы незаконнага парушэння канфідэнцыяльнасці, цэласнасці і даступнасці звестак у якой бы там ні было арганізацыі.

У 2017 годзе хакерская групоўка Fancy Bears выклала ў адкрыты доступ звесткі пра футбалістаў, якія легальна ўжывалі допінг. ФІФА выступіла з афіцыйнай заявай, у якой асудзіла публікацыю атрыманых незаконна асабістых і медыцынскіх звестак спартоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках