5 траўня 2024, Нядзеля, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр транспарту: Мы не гатовыя датаваць палёты лаўкостаў з Беларусі

22
Міністр транспарту: Мы не гатовыя датаваць палёты лаўкостаў з Беларусі

Анатоль Сівак распавёў пра перамовы з Ryanair і Wizzair.

Лаўкосты не бачаць сёння ў Беларусі патрэбнага аб'ёму пасажыраў, а наша краіна не гатовая датаваць іх палёты, паведаміў міністр транспарту Анатоль Сівак, піша tut.by.

Са слоў міністра транспарту Анатоля Сівака, лаўкосты патрабуюць датацый.

- Я не бачу, што мы павінны датаваць такія перавозкі. Магчыма, Мінспорту або Міністэрства эканомікі выступіць з неабходнасцю датаваць перавозкі з Рэспублікі Беларусь, - сказаў Анатоль Сівак, - але я не бачу за гэта аргументаў.

Прыход лаўкостаў без датацый магчымы, з ягоных слоў, толькі калі ёсць нейкія іншыя «аб'ектыўныя прычыны» запускаць рэйс.

- Вось, скажам, у Кіеў цяпер прыходзіць лаўкост-кампанія, і плануецца 8 маршрутаў, па якіх будуць ажыццяўляць перавозкі. Але там, напэўна, ёсць прычыны, па якіх гэтыя маршруты неабходныя. У нас пакуль такіх прычын няма.

- Прыкладна месяц таму ў дэпартаменце авіяцыі казалі, што прапануюць лаўкостам ісці ў нашу краіну - а яны самі не ідуць. А каму прапаноўвалі? Папулярным перавозчыкам - Ryanair, Wizzair - прапаноўвалі? - удакладніў журналіст.

Міністр адказаў, што звычайна перамовы адбываюцца на ініцыятыву саміх лаўкост-кампаній.

- «Белаэранавігацыя», у якой на балансе знаходзяцца рэгіянальныя аэрапорты, займаецца перамовамі, у тым ліку і з лаўкост-кампаніямі. Мы прынялі праграму развіцця рэгіянальных аэрапортаў, у якой проста напісалі, што Гарадзенскі аэрапорт абавязаны ўжыць захады, каб паляцела туды лаўкост-кампанія.

ФОТА: REUTERS

Але гэта без умоваў нейкіх там датацый, бо не можа сёння Гарадзенскі аэрапорт весці перамовы і казаць аб тым, што не будуць нічога яго паслугі каштаваць. На ўзроўні дэпартамента па авіяцыі былі адказы ад таго ж Ryanair, што, калі ў вас будзе вось тое і тое ў краіне, мы будзем глядзець на палёты ў Беларусь.

- А што просяць?

- Кажуць, неабходная плынь, якая будзе нараджацца ў тым жа Менску, калі гаворка ідзе пра пералёт у прыгарад Парыжа або ў сам Парыж, або ў Лондан. Гэта неабходна, каб кожны раз запаўняўся борт 737-800 на 189 крэслаў - найбольш эфектыўны самалёт, які выкарыстоўваюць лаўкосты, каб была рэгулярная патрэба ў нашых грамадзян у гэтых пералётах. Часцей за ўсё лётаюць не турысты, а - з дня ў дзень, з месяца ў месяц, з квартала ў квартал - людзі, якія, можа быць, туды з'ехалі працаваць і вяртаюцца праз тыдзень назад. Былі аб'ектыўныя ўмовы: каб быў запатрабаваны гэты пералёт. Яны (Rayanair. - Заўвага.) не бачаць такога аб'ёму на сёння...

Дастаткова шмат людзей лётае па кірунку Менск - Масква, вы бачыце, што «Белавія» выконвае больш танныя рэйсы ў Жукоўскі, а іншых такіх месцаў, напэўна, не існуе.

Дарэчы, «Белавія», як вядома, не можа працаваць паводле схемы, набліжанай да лаўкост-кампаніі, у тым ліку і таму, што паводле закона не можа прадаваць пералёты без багажу.

Анатоль Сівак адзначыў, што ёсць агульная згода: трэба даць магчымасць прадаваць у Беларусі безбагажные авіяквіткі.

- На кожным рэйсе будуць такія квіткі ў «Белавія» - невысокім коштам, - сказаў Анатоль Сівак. - Гэта пэўны адказ на існаванне квіткоў вельмі нізкімі коштамі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках